Беларуская Служба

Ваганні на рынку садавіны і гародніны не спрыяюць фермерам

11.06.2021 14:54
Ёсць месцы, у якіх у гэтым годзе не вырасла клубніка, бо ўладальнікі вырашылі спыніць сваю дзейнасць.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/youyuenyong budsawongkod

Сезон на клубніку ўжо ў разгары. Цэны падаюць на радасць спажыўцоў, але фермеры не задаволеныя. Шмат хто думае зачыніць свае фермы клубнікі, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza. Першай прычынай з’яўляецца тое, што на рынку цана куплі ад вытворцаў не расце, падчас калі ўсе астатнія кошты за апошнія гады ўзраслі. Часта фермерам прыходзіцца плаціць за новае абсталяванне, рамонты, пестыцыды. Ёсць месцы, у якіх у гэтым годзе не вырасла клубніка, бо ўладальнікі вырашылі спыніць сваю дзейнасць. Аднак Галоўнае статыстычнае ўпраўленне канстатуе, што памер палёў, на якіх вырошчваецца клубніка, трымаецца на падобным узроўні.

Вырошчванне – гэта рызыка, кажуць фермеры. Шмат што залежыць ад надвор’я. Рафал Садлоўскі, які ў гэты годзе адмовіўся ад вырошчвання клубнікі, кажа што «летась дзень перад першым зборам град знішчыў амаль усе ягады. У гэтым годзе надвор’е ўсё ж спрыяла палякам. Ад яго пацярпелі фермеры ў Паўднёвай Еўропе: Італіі, Іспаніі, Францыі. У выніку сёлета польская садавіна можа паехаць на тамтэйшыя рынкі, а не наадварот. Пад вялікім пытаннем стаіць сёлетняе становішча рынку чарэшні. Сезон пачнецца недзе два тыдні пазней чым звычайна і зараз фермеры спадзяюцца, што ніякіх сюрпрызаў ад надвор’я не будзе, а чарговая сезонная садавіна ўвойдзе на рынак і дапаможа ім зарабіць, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.