Беларуская Служба

У Польшчы расце зацікаўленне турыстычнымі ваўчарамі

23.06.2021 07:31
Кошт ваўчараў, выдадзеных да паловы чэрвеня Упраўленнем сацыяльнага страхавання, склаў больш за 1,5 мільярда злотых.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:mario0107/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расце зацікаўленне турыстычнымі ваўчарамі ў Польшчы, якія з'яўляюцца формай падтрымкі семʼяў і турыстычнай індустрыі ў краіне. Паводле прэс-сакратара Упраўлення сацыяльнага страхавання Паўла Жаброўскага(Paweł Żebrowski), да сярэдзіны чэрвеня ўпраўленне выдала больш за 1 мільён 700 тысяч ваўчараў. Турыстычны ваўчар можа быць выкарыстаны для аплаты вакацыйнага адпачынку сем’яў у Польшчы, нагадвае Павел Жаброўскі:

- Цягам апошніх тыдняў мы зафіксавалі рашучы рост зацікаўлення турыстычным ваўчарам. Паводле дадзеных на 15 чэрвеня, Упраўленне сацыяльнага страхавання выдала больш за 1 мільён 700 тысяч ваўчараў, коштам у больш за 1,5 мільярда злотых (больш за 330 мільёнаў еўра). У рамках праграмы турыстычных ваўчараў бенефіцыяры выдаткавалі каля 495 мільёнаў злотых (больш за 109 мільёнаў еўра).

Як падкрэсліў Павел Жаброўскі, да праграмы далучаецца ўсё больш суб’ектаў. На 27 траўня 2021 годзе іх было каля 22 тысяч, а зараз – амаль 24 тысячы. Нагадваем, бацькі могуць атрымаюць па 500 злотых (каля 111 еўра) на кожнае дзіця і дадатковыя 500 злотых на дзіця з абмежаванымі магчымасцямі. Выкарыстоўваючы ваўчар, палякі могуць аплачваць гасцінічныя паслугі і турыстычныя мерапрыемствы ў Польшчы.

Ваўчар дзейнічае да 31 сакавіка 2022 года і не падлягае абмену на наяўныя грошы ці іншыя сродкі аплаты.
Турыстычныя суб’екты і грамадскія арганізацыі, якія за гасцінічныя паслугі або турыстычныя мерапрыемствы хочуць прыняць аплату ваўчарам, павінны быць унесеныя ў спіс, які каардынуе Польская турыстычная арганізацыя.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі