Беларуская Служба

Датчане пачынаюць дыялог аб будаўніцтве энергетычных выспаў

24.06.2021 18:43
Першапачаткова энергетычны востраў у Паўночным моры будзе абслугоўваць вытворчасць энергіі ад ветракоў магутнасцю 3 ГВт, але ў канчатковым выніку магутнасць будзе павялічана да 10 ГВт.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.T.W. van Urk/Shutterstock

Дацкае энергетычнае агенцтва запрашае да лакальнага дыялогу зацікаўленыя бакі па будаўніцтве марскіх энергетычных выспаў у Паўночным і Балтыйскім морах. Перамовы працягнуцца з 25 чэрвеня па 14 ліпеня, пішуць на партале biznesalert.pl

Падрыхтоўка да тэндару

Рынкавы дыялог з'яўляецца часткай папярэдняй падрыхтоўкі да будучых тэндэраў на будаўніцтва энергетычных выспаў. Дыялог датычыцца запланаваных даследаванняў месцазнаходжання энергетычных выспаў у Паўночным і Балтыйскім морах. Палявыя даследаванні ўключаюць геафізічныя, геатэхнічныя і экалагічныя даследаванні і праводзяцца дацкім аператарам – Energinet.

Патэнцыйныя ўдзельнікі тэндараў і прадпрыемствы будуць мець магчымасць унесці свой уклад у бягучыя работы па будаўніцтве энергетычных выспаў і забяспечыць належны абʼём палявых даследаванняў.

Мэта праекту заключаецца ў тым, каб аптымізаваць структуру для будаўніцтва выспаў, каб атрымаць найбольш дакладныя і кваліфікаваныя прапановы і забяспечыць лепшае і найбольш эканамічна эфектыўнае рашэнне для стварэння энергетычных выспаў на карысць дацкага грамадства.

У лютым 2021 года бакі кліматычнага пагаднення прынялі рашэнне аб стварэнні энергетычнай выспы ў Паўночным моры для прыёму і размеркавання энергіі ад суседніх марскіх ветраных электрастанцый. Першапачаткова энергетычны востраў у Паўночным моры будзе абслугоўваць вытворчасць энергіі ад ветракоў магутнасцю 3 ГВт, але ў канчатковым выніку магутнасць будзе павялічана да 10 ГВт.

Таксама ўзгоднена размяшчэнне штучнай выспы і першых марскіх ветраных электрастанцый магутнасцю 3 ГВт. Выспа і марскія ветраныя электрастанцыі будуць размешчаны ў Паўночным моры, па меншай меры, у 80 км на захад ад Торсміндэ. У Балтыйскім моры марскія ветраныя электрастанцыі будуць размешчаны не менш чым у 20 км на поўдзень і паўднёвы захад ад выспы Барнхольм, пісалі на партале biznesalert.pl.

эж

Беларускія ўлады прызналі луганскіх сепаратыстаў

16.06.2021 16:02
На сайце пракуратуры так званай ЛНР з'явіліся словы падзякі Лукашэнку і беларускаму КДБ за магчымасць правесці следчыя дзеянні з Раманам Пратасевічам.

Упершыню супраць рэжыму будуць уведзеныя сектаральныя санкцыі

18.06.2021 16:28
ЕС узгадніў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў нафтагазавай і тэлекамунікацыйнай галінах, а таксама ў вытворчасці калійных угнаенняў.