Беларуская Служба

Пачалася пракладка газаправода Baltic Pipe па дне Балтыйскага мора

29.06.2021 08:12
Пракладка газаправода зойме некалькі месяцаў. Запуск Балтыйскай трубы запланаваны на наступны год.
Аўдыё
  • Пачалася пракладка газаправода Baltic Pipe па дне Балтыйскага мора.
Baltic Pipe
Baltic PipeAutorstwa Lemiel - Praca własna, based on File:Blank political map Europe in 2006 WF.svg, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=72808732

Пачалася пракладка газаправода Baltic Pipe па дне Балтыйскага мора. Прэс-сакратар кампаніі Gaz-System Івона Даміняк(Iwona Dominiak) сказала, што адно з суднаў, адказных за пракладку трубы паміж Польшчай і Даніяй, пачало працу ўчора:

-Даўжыня газаправода, якога пракладку па дне Балтыйскага мора мы зараз пачалі, складае 275 кіламетраў і спалучыць узбярэжжы Польшчы і Даніі. Такім чынам можна будзе пасылаць газ з нарвежскага шэльфа ў Польшчу.
Пракладка газаправода зойме некалькі месяцаў. Калі дазволіць надвор'е, увесь працэс скончыцца ў гэтым годзе. Запуск Балтыйскай трубы запланаваны на наступны год.

Baltic Pipe дазволіць транспартаваць газ з Нарвегіі на рынкі Даніі і Польшчы, а таксама для канчатковых спажыўцоў у суседніх краінах. У той жа час дазволіць таксама на перадачу газу з Польшчы ў Данію.

Праект рэалізуецца польскім аператарам газатранспартнай сістэмы кампаніяй GAZ-System і дацкім аператарам Energinet.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі