Беларуская Служба

На набыццё электрамабіля ў Польшчы можна будзе атрымаць да 6 тысяч еўра дзяржаўных субсідый

06.07.2021 18:03
Ліміт цаны электрычнага аўтамабіля для бенефіцыяраў складае 50 тысяч еўра (225 тысяч злотых).
Аўдыё
  • На набыццё электрамабіля ў Польшчы можна будзе атрымаць да 6 тысяч еўра дзяржаўных субсідый.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: paulbr75 /pixabay.com/CC0 Public Domain

З 12 ліпеня можна будзе падаць заяўкі на атрыманне прывабных дзяржаўных субсідый на набыццё электрычнага аўтамабіля. У рамках праграмы «Мой электрык», фізічныя асобы змогуць атрымаць больш за 4 тысячы 220 еўра (амаль 19 000 злотых) субсідый, а асобы з Картай вялікай сям’іі – амаль 6 тысяч еўра ( 27 000 злотых). У бліжэйшым часе будуць абвешчаныя аналагічныя прапановы для кампаній і арганізацый, а таксама субсідыі на арэнду транспартных сродкаў.

Паводле Міністэрства клімату, бюджэт праграмы складае больш за 111 мільёнаў еўра (500 мільёнаў злотых). Праграма будзе дзейнічаць да 2025 года.

Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Ірэнэвуш Зыска(Ireneusz Zyska) сказаў, што спадзяецца на вялікую цікавасць з боку сем'яў:

- Сродкі вышэйшыя на амаль траціну для асобаў з Картай вялікай сям’іі гэта прывабная прапанова. Нагадваю, што такой картай валодаюць каля аднаго мільёна сем’яў у Польшчы. Гэта канкрэтны патэнцыял для развіцца рынку.

Ліміт цаны аўтамабіля складае 50 тысяч еўра (225 тысяч злотых). Мэтай праграмы «Мой электрык» зʼяўляецца скарачэнне ўзроўню выкідаў сродкаў транспарту, развіццё электрамабільнасці і паляпшэнне якасці жыцця жыхароў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

На набыццё новага электракару можна будзе атрымаць высокую дзяржаўную субсідыю

02.07.2021 11:36
Праграма субсідыяў «Мой электрык» стартуе 12 ліпеня.