Беларуская Служба

Спажывецкая інфляцыя ў 2021 годзе складзе 4,2%

13.07.2021 10:02
Пра гэта сведчыць справаздача Нацыянальнага банку Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нацыянальны банк Польшчы прагназуе, што спажывецкая інфляцыя ў 2021 годзе складзе 4,2%, а ў наступным знізіцца да 3,3%. Пра гэта сведчаць ліпеньскія прагнозы Нацыянальнага банку Польшчы, якія былі прадстаўленыя ў «Справаздачы аб інфляцыі – ліпень 2021».

Справаздача, падрыхтаваная Дэпартаментам эканамічнага аналізу, сведчыць пра тое, што інфляцыя будзе расці хутчэй, чым чакалася раней. Паводле дырэктара Дэпартамента эканамічнага аналізу Яцэка Катлоўскага(Jacek Kotłowski), са студзеня па травень інфляцыя ў Польшчы павялічылася на 2%. Рост быў звязаны, перш за ўсё, павышэннем коштаў на паліва. Паводле эксперта, у наступным годзе інфляцыя будзе вельмі няўстойлівай:

- Зараз узровень інфляцыі павышаны – гэта 4,2%. Усё ж мы спадзяемся, што ў будучым годзе ў выніку знікнення часткі паказчыкаў яна ўпадзе. Напрыклад, цэны на энерганосьбіты будуць ніжэйшыя. Можа спадзявацца гэтак званага перамяшчэння попыту, то бок будзе назірацца меншы попыт на тавары, а большы на паслугі. Зменшацца напружанні ў сетках перадачы.

Нацыянальны банк Польшчы мяркуе, што ўплыў чацвёртай хвалі пандэміі на эканоміку будзе невялікі. Дырэктар Дэпартамента эканамічнага аналізу Пётр Шпунар(Piotr Szpunar) нагадаў, што ўжо ў лістападзе мінулага года Нацбанк паведамляў, што наступныя хвалі пандэміі, хутчэй за ўсё, акажуць меншы ўплыў на эканамічную дзейнасць:

-Паводле паведамленняў з краінаў, дзе людзі хварэюць мутацыяй «Дэльта», там няма ўжо настолькі вялікага абцяжарання для службы аховы здароўя. Гэта дазваляе нам меркаваць, што ўплыў чарговай хвалі не акажа настолькі буйнога ўплыву на эканоміку, як ранейшыя. Тым ня менш, гэта адзін з найбольш сур’ёзных паказчыкаў, якая бяруцца пад увагу ў прагнозах.

Нацыянальны банк Польшчы таксама апублікаваў прагноз росту ВУП, паводле якога, у гэтым годзе ён складзе 5%, а ў наступным – 5,4%.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі