Беларуская Служба

За мала «зялёных інвестыцый» у ЕС

19.07.2021 15:34
Нягледзячы на кліматычныя змены, фірмы ды ўрады еўрапейскіх краін не спяшаюцца з інвеставаннем у экалогію. Тэму асвятляе штодзёнка «Rzeczpospolita».
Ілюстрацыйны здымакImage by Free-Photos from Pixabay/CC0

Выдаткі на ахову прыроды ў краінах Еўрасаюза склалі 270 мільярдаў еўра. Гэта блізу 2% ВУП усіх краін Еўрапейскага Саюза. Гэтыя сродкі выдаткавалі ўрады, карпарацыі ды жыхары на скарачэння забруджвання навакольнага асяроддзя, паветра ды вады.

Выданне зазначае, што сума здаецца вялікай, але больш з гэтых сродкаў ідуць не на інвестыцыі, а на бягучыя патрэбы. Паводле дадзеных Еўрастата інвестыцыі ў мінулым годзе ў экалогію склалі 55 мільярдаў еўра, то бок 20% ад усіх выдаткаў. Больш за тое інвестыцыі скараціліся ў параўнанні з 2006 годам на 8%.

Выданне піша, што гэта недастатковы ўзровень, тым больш, што кошты забруджання эканомікі велізарныя і працягваюць расці. Газета заклікае павялічыць выдаткі на інвестыцыю ў чыстыя тэхналогіі. Гэта не складана для большасці еўрапейцаў, калі ўзяць пад увагу тое, што на алкаголь, папяросы ды наркотыкі еўрапейцы выдаткоўваюць больш, чым на ахову навакольнага асяроддзя.

юл