Беларуская Служба

Інфляцыя ў Польшчы складае 5%

04.08.2021 14:11
Тэмп росту цэн цяпер самы вялікі за апошнія 20 гадоў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Tupungatol

Паводле апошніх дадзеных Галоўнага ўпраўлення статыстыкі пра інфляцыю ў ліпені, у параўнанні з ліпенем мінулага году цэны выраслі на 5% і гэта на многа перавышае прагнозы эканамістаў. Тэмп росту цэн цяпер самы вялікі за апошнія 20 гадоў.

Прычына павелічэння тэмпаў інфляцыі – цэны на прадукты харчавання, паліва і энерганосьбіты, – сказаў эканаміст Адам Антоняк.

«Па -першае, у нас было павелічэнне коштаў на паліва прыкладна на 30% у параўнанні з мінулым месяцам. Па -другое, год таму, у ліпені, у нас было зніжэнне коштаў на газ, а ў гэтым годзе зніжэння не было. Больш за тое, у наступным месяцы будзе падвышэнне тарыфу на гэтую сыравіну. Па-трэцяе, і самае галоўнае, цэны на прадукты харчавання ў ліпені раслі хутчэй, чым у чэрвені», – адзначыў спецыяліст.

яс