Беларуская Служба

Польскія дарожнікі пабудуюць чарговы польскі ўчастак трасы Via Carpatia

15.09.2021 07:32
Яны падпісалі кантракт на будаўніцтва ўчастка на тэрыторыі Падкарпацкага ваяводства.
a.
Дарогa.Photo: Skibka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дарожнікі падпісалі кантракт на рэалізацыю наступнага ўчастка дарогі S19, якая ўваходзіць у міжнародную трасу Via Carpatia. Фрагмент паміж Іскшыняй(Iskrzynia) і Мейсцэм Пястовым(Miejsce Piastowe) будзе мець даўжыню больш за 10 кіламетраў.

У Падкарпацкім ваяводстве будуюцца дзевяць участкаў трасы Via Carpatia агульнай працягласцю 84,5 кіламетра.
Намеснік міністра інфраструктуры Рафал Вэбэр(Rafał Weber), які прысутнічаў на цырымоніі, звязанай з падпісаннем кантракта, сказаў, што кіроўцы хутка пабачаць вынікі працы:

-Яшчэ сёлета ў эксплуатацыю будуць здадзеныя першыя ўчасткі паміж гарадамі Жэшаў і Люблін. Чарговыя – паміж Люблінам і Беластокам, а таксама Беластокам і мяжой Польшчы з Літвой ды на тэрыторыі Падкарпацця – ужо на стадыі рэалізацыі. Гэта пераломныя этапы, якія набліжаюць нас да завяршэння будаўніцтва ўсяго маршруту.

Увесь польскі ўчастак міжнароднай трасы Via Carpatia павінен быць гатовы ў 2026 годзе. Траса стане адным з галоўных маршрутаў з поўначы на поўдзень Еўропы. Яна будзе праходзіць па тэрыторыі Літвы, Польшчы, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Румыніі і Грэцыі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі