Беларуская Служба

Еўрапейскія ўрады рэагуюць на рост цэнаў на энерганосьбіты

16.09.2021 13:44
Мяркуецца, што цэны на газ і электраэнергію будуць расці як мінімум да другога квартала 2022 года.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Няспынны рост цэнаў на энерганосьбіты аказвае ціск на спажыўцоў і ўрады краінаў Еўропы. Некаторыя з іх, такія як урад Грэцыі і Іспаніі, прынялі рашэнні аб умяшанні ў рынак для абароны спажыўцоў, пішуць на сайце biznesalert.pl.

Іспанія вырашыла замарозіць цэны на энерганосьбіты і перанакіраваць прыбытак энергетычных кампаній кліентам. На думку ўладаў Іспаніі, гэта дазволіць знізіць высокія цэны на энерганосьбіты на 22%. Уся аперацыя можа каштаваць энергетычным кампаніям да 2,6 млрд еўра. Замарожванне цэнаў на энерганосьбіты таксама разглядае ўрад Францыі, у той час як Грэцыя вырашыла ўвесці спецыяльныя датацыі для індывідуальных спажыўцоў энергіі.

Цэны на энерганосьбіты растуць з-за высокага попыту, выкліканага эканамічным ростам пасля пандэміі, а таксама з-за высокіх коштаў на газ, што з'яўляецца следствам мэтанакіраванай палітыкі расійскага «Газпрама». На думку Раберта Чынгалані, міністра энергетыкі Італіі, толькі ў трэцім квартале бягучага года цэны на энерганосьбіты ў Італіі вырастуць на 40%.

Высокія цэны на энерганосьбіты ўплываюць на рэакцыю асобных урадаў еўрапейскіх краін, баючыся звышнарматыўнай інфляцыі, якая можа прывесці Еўропу да чарговага эканамічнага крызісу. Спажывецкія цэны ў Іспаніі выраслі на 3,3% у жніўні, што, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага інстытута, шмат у чым было звязана з ростам коштаў на энерганосьбіты. У Нямеччыне інфляцыя ў жніўні падскочыла на 3,4 % да самага высокага ўзроўню, па меншай меры, з 2008 года. У Швецыі інфляцыя таксама перасягнула чаканні коштаў на энерганосьбіты.

Еўрапейскія палітыкі, па-за эканамічнымі праблемамі, лічаць, што высокія цэны на энерганосьбіты і рэзкае павелічэнне рахункаў за электрычнасць выкліча пратэст грамадзян Еўропы і адмоўна паўплывае на стаўленне да праекту энергетычнай трансфармацыі.

Мяркуецца, што цэны на газ і электраэнергію будуць расці як мінімум да другога квартала 2022 года.

эж


Адмова ад расійскага газу павялічыць энергетычную бяспеку Польшчы

19.11.2019 16:01
PGNiG адмовіўся прадаўжаць з расійскім канцэрнам „Газпром”кантракт на газ.

Польшча на рэкордную суму аштрафавала «Газпрам»

07.10.2020 19:12
Упраўленне абароны канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы наклала на расійскую кампанію «Газпрам» штраф сумай больш за 5,9 млрд еўра.

Польшча адмаўляецца ад расійскага газу

13.09.2021 14:55
«Мы не працягнем кантракт з расійскім «Газпрамам».