Беларуская Служба

У Кракаве сустрэліся міністры сельскіх гаспадарак краін ініцыятывы «Рэгіён трох мораў»

25.10.2021 18:31
Краіны «Рэгіёну трох мораў» імкнуцца да незалежнымі ад паставак корму з краін, якія не з’яўляюцца членамі ЕС.
          .
У Кракаве сустрэліся міністры сельскіх гаспадарак краін ініцыятывы «Рэгіён трох мораў».PAP/Łukasz Gągulski

Развіццё сельскіх тэрыторый у краінах-удзельніцах ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» – гэта галоўная тэма саміту міністраў сельскіх гаспадарак дванаццаці краін Еўрасаюза, які ў панядзелак прайшоў на Вавелі. Кіраўнік польскага Міністэрства сельскай гаспадаркі Гжэгаж Пуда(Grzegorz Puda), падкрэсліў, што ў перамовах дамінавала пытанне вытворчасці расліннага бялку на корм:

-Мы павінны рабіць стаўку на нацыянальную вытворчасць. Гаворка ідзе пра кармавы бялок і яго вытворчасць у краінах ініцыятывы «Рэгіён трох мораў». Такім чынам трэба імкнуцца да змяншэння залежнасці ЕС ад імпарту з краінаў, якія не з’яўляюцца членамі супольнасці. Гэта прывядзе да павелічэння харчовай бяспекі ў нашым рэгіёне.

У сустрэчы прыняў удзел еўракамісар па сельскай гаспадарцы Януш Вайцяхоўскі (Janusz Wojciechowski), які адзначыў, што краіны «Рэгіёну трох мораў» могуць заставацца незалежнымі ад замежных паставак:

- Зараз тры чацвёртыя корму з высокім утрыманнем бялку паходзяць з экспарту. Змяншэнне гэтай залежнасці – гэта сур’ёзны, але рэальны выклік.

Напрыканцы сустрэчы ў Кракаве міністры сельскай гаспадаркі 12 краін ініцыятывы «Рэгіён трох мораў» падпісалі сумесную дэкларацыю аб незалежнасці ад паставак кармоў з краін, якія не з’яўляюцца членамі Еўрасаюза.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі