Беларуская Служба

Змяняюцца правілы аплаты за праезд на аўтамагістралях А2 і А4

30.11.2021 15:30
За неаплачаны праезд прадугледжаны штраф да 500 злотых ($120)
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Daniel Jedzura

З серады, 1 снежня, змяняюцца правілы аплаты за праезд на частках аўтамагістраляў А2 і А4. Апоўначы шлагбаумы будуць паднятыя, а ручная сістэма аплаты за праезд перастане дзейнічаць.

Змены ў асноўным тычацца легкавых аўтамабіляў і матацыклаў.

Аднак зняццё шлагбаумаў не азначае, што плата адмяняецца. Усё роўна прыйдзецца заплаціць за праезд.

Як паведаміў Даніэль Русак з Нацыянальнай падатковай адміністрацыі, заплаціць можна будзе праз прыкладанне ў тэлефоне, таксама можна будзе купіць білет на аўтастраду:

- Купіць білет праз дадатак вельмі проста – трэба выбраць трасу – пазначыць яе пачатак і канец, напісаць нумары аўтамабіля ці матацыкла, дату і гадзіну праезду. На гэтай аснове будзе вызначана аплата.

За неаплачаны праезд прадугледжаны штраф да 500 злотых ($120).

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі