Беларуская Служба

Знакамітая фабрыка елачных цацак з Быдгашча спыніла працу ў выніку пандэміі

01.12.2021 15:19
Фабрыка Sopel (“Лядзяш”) прадавала цацкі па ўсім свеце.
  Sopel
Прадукцыя фабрыкі Sopel Фота з адкрытых крыніц

— Завод спыніў вытворчасць. Мы больш не займаемся гэтай дзейнасцю – расказваюць прадстаўнікі Быдгашскай фабрыкі ўпрыгожванняў для елак Сопель. Гэта выклікана крызісам, пандэміяй, паведамляе Gazeta Wyborcza

У лістападзе і снежні ў Сопельскай фабрыкі ёлачных цацак заўсёды былі натоўпы пакупнікоў. Людзі набывалі ўпрыгожванні для елак, прыходзілі школьныя экскурсіі.

Фабрыка ў Быдгашчы працуе з 1979 года, культывуючы сямейныя традыцыі, якія пачынаюцца ажно з 1930-х гадоў. Гэта была паспяховая кампанія з трыма філіяламі па вытворчасці шкляных шароў. У лепшыя часы каля 95 працэнтаў прадукцыя фабрыкі ішло на экспарт. Цацкі куплялі ў Аўстраліі, Скандынавіі, Велікабрытаніі, але больш за ўсё ў ЗША. У ЗША штогод прадавалася амаль два мільёны шкляных упрыгожанняў для ёлак і некалькі сотняў тысяч вялікіх калекцыйных цацак.

Першы крызісны перыяд для фабрыкі быў у 2008 годзе, падчас банкаўскага крызісу, які асабліва закрануў Злучаныя Штаты. У той час штат давялося значна скараціць. Цяпер жа і крама, і фабрыка зачыненыя ўвогуле.

вх