Беларуская Служба

Бацькі змогуць атрымаць 12 тысяч злотых на дзіця з 1 студзеня 2022 года

03.12.2021 13:12
Неўзабаве многія польскія бацькі атрымаюць новую льготу — сямейны капітал.
Аўдыё

Гэта выплата ў памеры 12 тысяч. злотых на другое і наступных дзяцей ва ўзросце ад 12 да 36 месяцаў, незалежна ад даходу бацькоў.

Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон па гэтым пытанні — паведамляе Міністэрства сям’і і сацыяльнай палітыкі. Рашэнне уступіць у сілу з 1 студзеня 2022 года, піша Rzeczpospolita

Дапамога будзе выплачвацца ў памеры 500 злотых у месяц на працягу двух гадоў або 1000 злотых у месяц на працягу года. Выбар застанецца за бацькамі. Бацькі таксама будуць вырашаць, на што выдаткаваць грошы — напрыклад, на дзіцячы сад, няню або самастойны догляд за дзецьмі.

Закон таксама прадугледжвае суфінансаванне дзіцячых месцаў для дзяцей, якія не будуць ахоплены сямейным капіталам. Гэта, напрыклад, першыя або адзіныя дзеці ў сям'і. Суфінансаванне складзе максімум 400 злотых у месяц на дзіця ў яслях, дзіцячым клубе або з выхавацелем — грошы будуць пералічваецца непасрэдна ва ўстанову (не больш за суму, якую аплачваюць бацькі). Крытэрый даходу таксама не будзе прымяняцца.

Таксама павялічацца выдаткі на праграму «Maluch+», то бок на падтрымку развіцця сеткі дзіцячых устаноў для дзяцей да 3 гадоў па ўсёй краіне — як у буйных цэнтрах, так і ў невялікіх гарадах. — Сёння бюджэт праграмы складае 450 мільёнаў злотых у год, пасля змяненняў ён складзе 1,5 мільярда злотых у год — паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі.

вх