Беларуская Служба

Пачалася маркетынгавая кампанія «У Грэцыі таксама ёсць зіма»

27.12.2021 14:45
Сярод мэтавых груп кампаніі і польскія турысты.
Widok na Ateny
Widok na AtenyKanuman/shutterstock

Міністэрства турызму Грэцыі і Грэчаская нацыянальная турыстычная арганізацыя (GNTO) распачалі новую маркетынгавую кампанію пад назвай «У Грэцыі таксама ёсць зіма». Яны прапагандуюць рэгіёны мацерыковай Грэцыі як месца для зімовага турызму. Сярод мэтавых груп і польскія турысты, піша Rzeczpospolita.

Грэцыя займае трэцяе месца ў свеце па папулярнасці адпачынку на пляжах сярод турыстаў, падлічыла турыстычная арганізацыя краіны SETE. Яна шукала магчымасці для развіцця іншых сегментаў турызму.

«Кампанія з'яўляецца першай у Грэцыі, якая рэкламуе толькі месцы, якія можна наведаць у зімовы сезон, і паказвае, што ў краіне ёсць не толькі выспы. Адзін з ключавых элементаў кампаніі – паказаць, што Грэцыя зʼяўляецца сапраўдным і бяспечным месцам для наведвання».

У межах рэкламнай кампаніі паказваюць краявіды ў Фесаліі, Заходняй Македоніі, у Цэнтральнай Грэцыі і на Пелапанесе. Кампанія таксама пакажа, што могуць прапанаваць Афіны і Салонікі зімой.

Чакаецца, што гэта дазволіць павялічыць колькасць турыстаў міжсезонне.

Грэцыя стала лепшым напрамкам для падарожжаў у Еўропе ў 2021 годзе (Europeʼs Leading Destination 2021), абвясціў знакаміты камітэт World Travel Awards. У сваю чаргу генеральны сакратар Грэчаскай нацыянальнай турыстычнай кампаніі Дзімітрыс Фрагакіс адзначае, што ёсць задача адысці ад іміджу Грэцыі як месца, дзе толькі «сонца і мора».

вх