Беларуская Служба

З новага года ў сілу ўвойдуць новыя падатковыя ільготы

28.12.2021 10:01
Зменамі скарыстаюцца, між іншым, пенсіянеры і асобы з найніжэйшымі даходамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.stevepb /pixabay.com/CC0 Public Domain

Рашэнні, якія прапануе новая сацыяльна-эканамічная праграма «Польскі парадак», у асноўным зводзяцца да зніжэння падаткаў, сказаў намеснік міністра фінансаў. Нагадваем, урадавая праграма ўступіць у сілу на пачатку новага года. Ян Сарноўскі(Jan Sarnowski) падкрэсліў, што дзякуючы зменам вялікая група палякаў перастане плаціць падаходны падатак:

- Мэта ўрадавай праграмы «Польскі парадак» зводзіцца да таго, каб з пачатку студзеня будучага года суцэльна ліквідаваць падаходны падатак для фізічных асоб, якія зарабляюць не больш, чым складае мінімальная зарплата. Дарэчы, згаданая сума, супадае з сярэдняй пенсіяй у Польшчы. Таму зменамі скарыстаецца буйная група пенсіянераў.

Віцэ-міністр таксама патлумачыў, на якіх умовах бацькі змогуць атрымаць сямейную дапамогу:

-Ільготай для сем’яў, у якіх, як мінімум, чацвёра дзяцей, будзе дадатковае адлічэнне ў памеры 85,5 тысячы злотых (больш за 18,5 тысячы еўра). Гэта азначае, што апрача павышанай сумы, якая не абкладваецца падаходным падаткам, якая з новага года складзе 30 тысяч злотых(амаль 6,5 тысячы еўра), яны змогуць скарыстацца таксама новай ільготай. Гэта значыць, падатак заплацяць толькі ад сумы даходаў, якая перавышае 115,5 тысяч злотых (25 тысяч еўра).

Віцэ-міністр фінансаў падкрэсліў, што ільготы для сем'яў распаўсюджваюцца на кожнага з бацькоў асобна.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Нацбанк Польшчы павысіў працэнтныя стаўкі

09.12.2021 17:28
Цяпер базавая працэнтная стаўка Нацыянальнага банку Польшчы складае 1,75 працэнта.

У сувязі з ростам інфляцыі ўрад рыхтуе дапамогу для найбяднейшых палякаў

14.12.2021 10:14
Дапамога будзе складаць ад 400 да 1150 злотых(ад 87 да 250 еўра) у залежнасці ад памеру хатняй гаспадаркі і даходаў.