Беларуская Служба

Праграма «Мой электрамабіль» карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод палякаў

28.12.2021 09:11
У рамках праграмы можна атрымаць даплаты на пакупку электрычнага аўтамабіля.
 .    .
Электрычны аўтамабіль. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: paulbr75/pixabay.com/CC0 Public Domain

Больш за 1,5 тысячы заявак на агульную суму амаль 6 мільёнаў 710 тысяч еўра (больш за 31 мільён злотых) падалі фізічныя асобы, якія прэтэндуюць на атрыманне даплаты з праграмы «Мой электрамабіль». У ейных рамках можна атрымаць больш за 4 тысячы еўра на набыццё электрамабіля. У выпадку шматдзетных сям’яў – амаль 6 тысяч еўра.

Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі прымае заяўкі таксама ад прадпрыемстваў і ўстаноў. Старшыня фонду Мацей Хароўскі (Maciej Chorowski) нагадаў, што акрамя даплятаў да электрамабіляў установа плануе падтрымліваць развіццё інфраструктуры для іх зарадкі:

-Мы атрымалі больш за 1,5 тысячы заяваў ад фізічных асобаў на атрыманне даплаты да электрамабіляў. На крыху большыя сродкі могуць разлічваць асобы, якія маюць «Карту вялікай сям’іі». Мы запусцілі таксама праграму падтрымкі інфраструктуры зарадкі электрамабіляў. Спадзяемся, што дзякуючы гэтаму кіроўцы змогуць планаваць даўжэйшыя і больш выгадныя маршруты.

Кошт аўтамабіля не можа перавышаць 49 тысяч еўра, але згаданае абмежаванне не распаўсюджваецца на ўладальнікаў «Карты вялікай сям’і».

Мэтай праграмы «Мой электрамабіль» з'яўляецца скарачэнне ўзроўню выкідаў сродкаў транспарту, развіццё электрамабільнасці і паляпшэнне якасці жыцця жыхароў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Кампанія Tauron робіць стаўку на электрамабільнасць

09.11.2021 13:07
Цягам некалькіх бліжэйшых гадоў кампанія плануе ў пяць разоў павялічыць колькасць сваіх аўтамабільных зарадных станцый.