Беларуская Служба

Аддадзены ў эксплуатацыю чарговы адрэзак міжнароднай шашы Via Baltica

03.01.2022 15:39
Via Baltica паспрыяе эканамічнаму адраджэнню Падляшша, Варміі ды Мазураў. 
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/pasja1000

Міжнародная аўтамагістраль Via Baltica стала даўжэйшай на звыш 20 кіламетраў. Дабудаваны ўчастак Высокае – Рачкі, які знаходзіцца ў двух польскіх ваяводствах. Маршрут пабудаваны па стандарце хуткаснай дарогі. Вадзіцелі могуць рухацца па дзвюх паласах руху ў кожны бок.

У рамках інвестыцый пабудавана 25 інжынерных збудаванняў, у тым ліку дарожныя развязкі. У рамках інвестыцыяў таксама адрамантаваны навакольныя мясцовыя дарогі. Былі збудаваныя таксама інструменты для аховы навакольнага асяроддзя.

Як заявіў падчас цырымоніі, звязанай з завяршэннем інвестыцыі, міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык, Via Baltica паспрыяе эканамічнаму адраджэнню Падляшша, Варміі ды Мазураў. Ён нагадаў, што гэта напрамкі, дзе дагэтуль не было добрай камунікацыі. Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што сучасная хуткасная шаша прыйдзе на змену састарэлай дарозе.

Міжнародны маршрут Via Baltica у канчатковым варыянце злучыць Польшчу і Эстонію. Ён пройдзе па тэрыторыі Літвы і Латвіі. Будаўніцтва наступных участкаў у Польшчы будзе завершана ў гэтым і наступным годзе.

IAR PR/нг