Беларуская Служба

Толькі адна чацвёртая палякаў ведае, якой будзе іх зарплата пасля ўвядзення новай сістэмы падаткаў

17.01.2022 12:36
Сярод удзельнікаў апытання толькі 2% мяркуе, што іх зарплата будзе значна вышэйшай.
Od 1 stycznia w Polsce obowiązuje tzw. Polski Ład, czyli plan odbudowy polskiej gospodarki po COVID-19
Od 1 stycznia w Polsce obowiązuje tzw. Polski Ład, czyli plan odbudowy polskiej gospodarki po COVID-19Africa Studio/Shutterstock

У Польшчы прынятая новая сістэма аплаты падаткаў жыхарамі дзяржавы, якая ўнесла вялікія змены ў галіну фінансавых разлікаў паміж супрацоўнікамі і дзяржавай. З аднаго боку кіроўныя структуры нахвальваюць новую сістэму як вельмі карысную для грамадзян, але самі грамадзяне пакуль што слаба разбіраюцца ў новых правілах.

Выданне Rzeczpospolita згадвае апытанне, праведзенае сярод палякаў. Ім задалі пытанне на тэму іх заробкаў у гэтым годзе, як на іх паўплываюць новыя правілы. Аказваецца, што толькі адна чацвёртая апытаных ведае, які будзе памер іх зарплаты пасля ўвядзення новай сістэмы падатковых разлікаў.

На пытанне, ці Вы ведаеце, якая будзе ваша зарплата пасля ўвядзення «Новага парадку» (Nowy Ład), станоўча адказала 27,4% апытаных. Астатнія адказалі, што не ведаюць, маюць сумненні наконт памеру заробкаў або адмовіліся адказаць. Сярод удзельнікаў апытання толькі 2% мяркуе, што іх зарплата будзе значна вышэйшай. Ці апытаныя вераць, што новыя правілы станоўча адаб’юцца на іх заробках і ўзроўні жыцця? Амаль 4% адказала «рашуча так», 24% мяркуе, што гэта будзе для іх на плюс, а прыкладна 26% адказала, што ў іх выпадку нічога не памяняецца. У сваю чаргу 16,5% мяркуе, што яны страцяць на новым парадку, а «рашуча страцяць» каля 13% апытаных.

нг