Беларуская Служба

Кватэра без уласнага ўнёску. Урад мяняе сваю праграму непасрэдна перад стартам

17.05.2022 12:34
Урад мяняе правілы праграмы, якая дазваляе набываць кватэру без уласнага ўнёску. Дзякуючы зменам плануецца павялічыць пул даступнай нерухомасці.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock

Міністэрства развіцця хоча ў доўгатэрміновай перспектыве зрабіць магчымым  субсідзіраванне крэдытаў на аснове фіксаваных працэнтных ставак. Міністр развіцця Вальдэмар Буда (Waldemar Buda) паведаміў у аўторак аб запланаваных урадам зменах у праграме «Кватэра без уласнага ўнёску».

Урад запускае праграму, якая дазволіць набыць кватэру без першапачатковага ўнёску. Непасрэдна перад стартам праграмы Мінразвіцця абвясціла пра шэраг змен, якія павінны папулярызаваць магчымасць выкарыстання гэтай ідэі.

- Гэта прапанова накіравана ў першую чаргу на тых, хто сёння карыстаецца арэндаю, - сказаў падчас прэс-канферэнцыі міністр развіцця Вальдэмар Буда.

Праграма будзе працаваць на два тыпы аўдыторыі. Першая – калі патрэбна гарантыя першапачатковага плацяжу, няма грошай на першы ўнёсак, і другая аўдыторыя — людзі, якія маюць грошы на першы ўнёсак, але не столькі, колькі патрабуе банк.

Што зменіцца? Найперш максімальная цана квадратнага мэтру кватэры, якая можа «ўвайсьці ў праграму», падаражэе. Дзякуючы гэтаму ў праграму змогуць «патрапіць» і больш дарагія кватэры. Гэтыя абмежаванні часта крытыкаваліся з боку экспертаў, якія адзначалі, што ў вялікіх гарадах выкарыстоўваць праграму амаль нерэальна. Павышэнне ліміту зробіць праграму больш даступнай.

Субсідыі атрымаюць тыя, хто мае 20 працэнтаў ад кошту на ўласны ўнёсак. Гэты інструмент будзе карысны і тым, у каго 25 працэнтаў на ўласны ўклад і хто хоча мець крэдыт з фіксаванай працэнтнай стаўкай. Аднак чакаецца, што гэтае змяненне ўступіць у сілу не раней за 2023 год, паведамляе  Business Insider Polska.

вх