Беларуская Служба

Расце экспарт польскіх сельскагаспадарчых і харчовых тавараў

19.05.2022 13:46
У першым квартале бягучага году іх экспарт вырас на 16,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году і склаў 10 млрд 200 млн еўра.
zdjecie ilustracyjne
zdjecie ilustracyjne shutterstock

У першым квартале бягучага году экспарт польскіх сельскагаспадарчых і харчовых тавараў вырас на 16,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году і склаў 10 млрд 200 млн еўра, паведамляе эканамічны партал Forsal. Перш за ўсё прадукцыя сельскай і харчовай прамысловасці пастаўлялася на рынкі Еўрасаюза (75% ад агулу экспарту), а першыя месцы ў экспартнай наменклатуры займала хатняя жывёла, мяса і мясныя вырабы.

У краіны з па-за ЕС у студзені-сакавіку бягучага году пастаўлена тавараў сельгас- і харчовай прамысловасці на 2 млрд 600 млн еўра, што азначае рост экспарту на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 году. У дадзеным выпадку ў экспартнай наменклатуры таксама першыя месцы займала мяса і мясныя вырабы.

На другім месцы ў экспарце было збожжа і збожжавыя прадукты, а на трэцім – вырабы малочнай прамысловасці.

Паводле спецыялістаў, асноўнай прычынай павелічэння экспарту сельгаставараў з’яўляецца канкурэнтаздольная цана польскіх вырабаў, попыт на польскія тавары, а таксама актыўнасць польскіх вытворцаў і экспарцёраў на міжнародных рынках.

У мінулым годзе Польшча накіравала на экспарт тавараў сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці на 37 млрд еўра – гэта на 3 млрд еўра больш у параўнанні з 2020 годам, паведамляе эканамічны партал Forsal.

вс