Беларуская Служба

Палякі жывуць лепей за партугальцаў. Наганяюць іспанцаў

22.06.2022 16:54
Летась узровень фактычнага індывідуальнага спажывання сярэднестатыстычнага паляка склаў 84% ад сярэдняга паказчыка па ўсім ЕЗ.
Ілюстрацыя Крыніца: Jacob Lund/Shutterstock

Эканамісты ўжо шмат гадоў працуюць над стварэннем індыкатара, які дазволіў бы міжнароднае параўнанне ўзроўню жыцця насельніцтва, піша выданне bankier.pl. Еўрастат публікуе разлікі па фактычным індывідуальным спажыванні (AIC). Гэты паказнік улічвае кошт усіх тавараў і паслуг,  «спажываных у хатніх гаспадарках, у тым ліку непасрэдна на рынку, тавараў і паслуг, якія пастаўляюцца дзяржавай або некамерцыйнымі арганізацыямі». Гаворка ідзе, напрыклад, пра адукацыю і ахову здароўя.

Еўрастат паказвае, што фактычнае індывідуальнае спажываннне, як правіла, высока карэлюе з ВУП на душу насельніцтва, але тым не менш паказнік больш карысны ў параўнанні дабрабыту спажыўцоў у розных краінах.

Летась узровень фактычнага індывідуальнага спажывання сярэднестатыстычнага паляка склаў 84% ад сярэдняга паказчыка па ўсім ЕЗ, супраць 83% годам раней, паведамляе Еўрастат.

У выніку сярэднестатыстычны паляк апярэдзіў партугальца (83% ад сярэднееўрапейскага паказніка) і наблізіўся да іспанцу (85%). Трэці год запар па гэтым паказніку палякам саступаюць прадстаўнікі «старой Еўропы» – грэкі (76%). Хутчэй за ўсіх да сярэдняга ўзроўню жыцця па ЕЗ набліжаліся харваты (73%) і славенцы (87%). Бліжэй за ўсё да сярэдняга фактычнага індывідуальнага спажывання на захадзе Еўропы знаходзяцца літоўцы (96%), напрыклад італьянцы маюць (97%). У параўнанні з 2002 годам, менавіта Польшча, яе суседзі і Румынія (82%) даганяюць дзяржавы «старой Еўропы» найбольш дынамічна.

Узровень спажывання, які перавышае сярэдні ўзровень па ЕЗ, маюць жыхары 9 краін: Люксембурга (146), Даніі (121), ФРГ (120), Нідэрландаў (117), Бельгіі, Аўстрыі (115), Швецыі (113), Фінляндыі (112) і Францыі (111), а пра ўзровень фактычнага індывідуальнага спажывання ў краінах ЕЗ пісалі на партале bankier.pl.

эж

Адпачыць на польскай Балтыцы выходзіць даражэй, чым на цёплых марах

18.06.2022 07:11
Кошт адпачынку за мяжой з сакавіка ў сярэднім вырас на 6%, а на ўнутраным рынку – больш чым на 20%.

У Польшчы абяцаюць прадставіць механізм паніжэння цаны бензіну

20.06.2022 15:32
На цану паліва ў першую чаргу ўплывае кошт за барэль нафты, які вагаецца ад 110 да 120 долараў ЗША.

Больш за палову палякаў збіраюцца на адпачынак

22.06.2022 12:17
Палякі хочуць нагнаць страчаныя магчымасці адпачынку, выкліканыя працяглай ізаляцыяй, тым больш што ў многіх кампаніях дыстанцыйная праца стала пастаяннай.