Беларуская Служба

Рэгіёны Польшчы ў лідарах Еўропы па колькасці аўтамабіляў на душу насельніцтва

02.08.2022 15:45
У Польшчы агулам зарэгістравана амаль 26 мільёнаў аўтамабіляў на 38 мільёнаў жыхароў.
Ілюстрацыйнае фотаShutterstock/Fotokon

Амаль адна машына на кожнага жыхара прыходзіцца ў Валбжыхскім павеце на мяжы з Нямеччынай. Эксперты тлумачаць гэты факт тым, што з-за блізкасці да мяжы менавіта гэты горад аўтадылеры выбралі для рэгістрацыі патрыманых аўтамабіляў, набытых у Германіі, паведамляе Businessinsider.

Паводле дадзеных Еўрастата, найбольш матарызаваным польскім рэгіёнам з'яўляецца тэрыторыя Варшаўскай агламерацыі з 0,75 аўтамабіля на душу насельніцтва, што дае восьмае месца ў Еўропе.

У сярэднім 890 аўтамабіляў на 1000 жыхароў прыходзіцца яшчэ ў двух рэгіёнах з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Плоцк і ў суседнім да яго горадзе Серпц.

У Польшчы агулам зарэгістравана амаль 26 мільёнаў аўтамабіляў на 38 мільёнаў жыхароў.

Цікава адзначыць, што ў Італіі ёсць такія рэгіёны, дзе аўтамабіляў нават нашмат больш, чым жыхароў, на душу насельніцтва прыпадае нават 1,7, паведамляе Еўрастат.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі