Беларуская Служба

G7 плануе чарговы ўдар па экспарце расійскай нафты

03.08.2022 11:52
Гаворка ідзе аб увядзенні нормаў, якія забараняюць аказанне паслуг па транспарціроўцы сырой нафты і нафтапрадуктаў з Расіі.
Niemieckie media: import rosyjskiej ropy jest większy, niż deklarował minister gospodarki
Niemieckie media: import rosyjskiej ropy jest większy, niż deklarował minister gospodarkiReal Window Creative/Shutterstock.com

Краіны G7 заявілі, што вядуцца абмеркаванні чарговага ўдару па экспарце расійскай нафты. Ён павінен быць узгоднены з графікам санкцый, уведзеных Еўразвязам, піша польскі партал energetyka24.com.

Гэтым разам гаворка ідзе аб увядзенні нормаў, якія забараняюць аказанне паслуг па транспарціроўцы сырой нафты і нафтапрадуктаў з Расіі. Мэта – абмежаваць магчымасці рэжыму Пуціна фінансаваць ваенныя дзеянні. Выключэнне можа быць зроблена, калі сыравіна набываецца па цане, роўнай або ніжэйшай за максімальную, узгодненую паміж Вялікай сямёркай і яе міжнароднымі партнёрамі.

Прадстаўнікі G7 (у рангу кіраўнікоў МЗС) падкрэсліваюць, што разам з вывадам расійскіх энерганосьбітаў з унутраных рынкаў, будуць працягвацца намаганні па змяншэнні даходаў Масквы ад продажу вуглевадародаў, стабілізацыі сусветных рынкаў і мінімізацыі негатыўнага эканамічнага эфекту – асабліва для самых бедных краін.

«Мы вітаем намаганні партнёраў па папаўненні запасаў газу і павышэнні энергетычнай бяспекі і ўстойлівасці», – гаворыцца ў камюніке, апублікаваных міністрамі замежных спраў Вялікай сямёркі. На іх думку, сёння гэта асабліва важна, бо Расія выкарыстоўвае энергію як зброю.

Камюніке завяршаецца запэўненнем у далейшай падтрымцы Кіева: «Мы застаемся непахіснымі ў нашай салідарнасці з Украінай і пацвярджаем нашу цвёрдую прыхільнасць падтрымліваць урад і народ Украіны ў іх мужнай абароне суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і ў іх барацьбе за мірную, заможную і дэмакратычную будучыню».

Польскае інтэрнэт-выданне energetyka24.com нагадвае, што ў G7 уваходзіць Францыя, Японія, Германія, ЗША, Вялікабрытанія, Італія і Канада.

эж

Украіна плануе працягваць развіццё АЭС

28.07.2022 10:01
«Гэта наш прыярытэт, але мы павінны адыходзіць ад выкарыстання расійскай тэхналогіі», – кажа міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка.

Судны з замежным вугалем прыбываюць у Польшчу

02.08.2022 15:11
Плануецца, што да канца кастрычніка PGE і іншыя энергетычныя кампаніі імпартуюць больш за 12 мільёнаў тон вугалю.