Беларуская Служба

Азіяцкі вытворца апанаваў польскі аўтарынак

03.08.2022 12:26
Тры брэнды з першай дзясяткі польскага аўтарынку зафіксавалі сёлета рост колькасці рэгістрацыяў – найбольшы, амаль на 11,4% прыпадае на Hyundai. 
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock, LightField Studios

У ліпені 2022 года, як і за першыя сем месяцаў года, было зарэгістравана менш новых легкавых аўтамабіляў, чым у папярэднім годзе. У абодвух выпадках зніжэнне двухзначнае, піша ў сераду выданне Puls Biznesu.

Газета паведамляе, што ў ліпені сёлета ў Польшчы было зарэгістравана крыху больш за 34,7 тыс. новых легкавікоў і гэта на 12,3% менш, чым у чэрвені, і амаль на 11% менш, чым у ліпені 2021 года. З пачатку студзеня па канец ліпеня 2022 года ўладамі выдадзена крыху больш за 247,1 тыс. камплектаў нумарных знакаў на новыя аўтамабілі, годам раней іх было на 12,1% больш, адзначаюць у выданні.

Як піша Puls Biznesu, ліпень – ужо 13-ы месяц запар, калі назіраецца змяншэння колькасці рэгістрацый новых аўтамабіляў. Прычыны скарачэння колькасці рэгістрацый застаюцца аднолькавымі на працягу доўгіх месяцаў. Асноўная з іх – абмежаваная прапанова аўтамабіляў, у выніку праблем з даступнасцю некаторых кампанентаў, у тым ліку мікрапрацэсараў. Апошнім часам гэта таксама высокі ўзровень інфляцыі, які абмяжоўвае дабрабыт палякаў, павышэнне працэнтных ставак, што падсцёбвае высокі ўзровень лізінгу, арэнды або крэдыту, і ў вынік рост цэнаў.

Puls Biznesu дадае, што толькі тры брэнды з першай дзясяткі польскага аўтарынку зафіксавалі сёлета рост колькасці рэгістрацыяў – найбольшы, амаль на 11,4% прыпадае на Hyundai. Сёлета ў Польшчы зарэгістравана больш за 20,6 тыс. аўтамабіляў гэтай карэйскай маркі.

У сваю чаргу, найбольшае падзенне зафіксавана ў продажах аўтамабіляў Skoda – на 32% меней, чым годам раней.

эж

Змяншаюцца тэндэнцыі ў сферы аплаты працы. Працадаўцы не спяшаюцца падвышаць заробкі

02.08.2022 16:30