Беларуская Служба

Немцы прыязджаюць у Польшчу і не плацяць за паркоўку ды скупляюць золата 

06.08.2022 14:15
Шчэцін страціў ужо 5,5 мільёна злотых (1,2 млн еўра) на адных толькі паркоўках.
Szczecin nad Odrą
Szczecin nad OdrąShutterstock

У Шчэціне праблема з кіроўцамі аўтамабіляў з нямецкімі нумарамі. «75 тысяч кіроўцаў з-за мяжы маюць запазычанасць па аплаце паркоўкі, з іх больш за 90 працэнтаў – кіроўцы з Германіі», – паведамляе portalsamorzadowy.pl.

У Шчэціне існуе праблема спагнання платы з нямецкіх кіроўцаў за паркоўку ў зоне платнай паркоўкі. Гэта вялікая сума, агулам 5,5 мільёна злотых, – чытаем.
Горад наладзіў супрацоўніцтва з Федэральным ведамствам дарожнага руху Германіі, каб мяжа не перашкаджала спагнанню даўгоў. Польскі бок даў рэгістрацыйныя нумары, фатаграфіі і атрымаў адрасы. Цяпер будзе высылаць патрабаванні аб выплаце штрафаў portalsamorzadowy.pl

А Businessinsider.com.pl паведамляе, што немцы скупляюць у Польшчы золата.

У Германіі дзейнічае правіла, згодна з якім немцы абавязаны паведамляць у падатковую аб набыцці золата коштам больш за 2тыс. еўра. У Польшчы можна набыць золата ананімна на суму да 15 тыс. еўра, – кажа старшыня Казначэйскага манетнага двара Яраслаў Жалэндоўскі. І нашы заходнія суседзі гэтым карыстаюцца ўсё больш.
Згодна з правіламі, якія дзейнічаюць у Еўрасаюзе, калі пакупнік знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне, золата можна свабодна перавозіць праз польскую мяжу без аніякіх фармальнасцей. Таксама няма вызначанага максімуму па колькасці золата, які немцы вывозяць з Польшчы.

Лепш за ўсё прадаюцца залатыя манеты і зліткі сярэдняга памеру, якія лёгка прадаць ва ўсім свеце, – піша Businessinsider.com.pl

яс