Беларуская Служба

Электрастанцыя ў Явожна замест вугалю выкарыстоўвае смецце

05.08.2022 15:25
Dzięki inwestycji poprawie uległa też sprawność wytwarzania energii elektrycznej bloku przy pracy z niskim obciążeniem.
Dzięki inwestycji poprawie uległa też sprawność wytwarzania energii elektrycznej bloku przy pracy z niskim obciążeniem.Tauron

Адна з найбуйнейшых электрастанцый у Польшчы ў Явожна (Jaworzno) можа выйсці з ладу з-за недахопу якаснага вугалю. Замест высокаэнергетычнага вугалю ў блоку выкарыстоўваецца кокс і смецце. Партал Onet апублікаваў фатаграфіі таго, што аварыйныя сістэмы зафіксавалі на стужках, якія транспартуюць сыравіну на блок Явожнаўскай электрастанцыі – адной з найважнейшых у краіне.

4 жніўня прыватная кампанія Rafako, якая будавала блок і дапамагала Tauron у яго эксплуатацыі, пісьмова папярэдзіла віцэ-прэм'ера і міністра дзяржаўнай маёмасці Яцэка Сасіна і ўпаўнаважанага ўрада па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Матэвуша Бергера аб драматычнай сітуацыі.

Кампанія заяўляе, што Tauron прымушае яе працягваць эксплуатацыю блока, нягледзячы на кепскую якасць вугалю.

Праблемы з пастаўкамі пачаліся ў маі, а з 22 ліпеня па 1 жніўня новы блок быў спынены з-за недахопу сыравіны. Цяпер у Явожна паступае непрыдатны для выкарыстання коксавы вугаль з шахты Бжэшчэ. А закуплены ў Інданезіі вугаль пакуль не даследаваны, таму невядома, ці можна яго спальваць.

Як піша «Newsweek», цяпер Tauron спыніў падачу вугалю з бжэшчанскай шахты, у Явожна пастаўляюць вугаль з іншых шахтаў.

вх