Беларуская Служба

Германія высунулася на пятае месца сярод экспарцёраў зброі і ваеннай тэхнікі 

27.09.2022 17:35
У 2021 годзе краіна накіравала на экспарт тавараў ваеннага прызначэння на агульную суму ў 9 млрд 350 млн еўра.
  IRIS-T
Сістэма СПА IRIS-T у паходным становішчы фота: Diehl Defence

Германія заняла пяты радок сярод буйнейшых экспарцёраў узбраення і вайсковай тэхнікі на свеце, паведамляе партал Interia. У 2021 годзе краіна накіравала на экспарт тавараў ваеннага прызначэння на агульную суму ў 9 млрд 350 млн еўра. Гэта на 61% больш чым у 2020 годзе. Амаль палова экспарту з 2021 года трапіла ў Егіпет, які заходнім светам абвінавачваецца ў парушэнні правоў чалавека.

Сусветныя дадзеныя аб экспарце зброі і ваеннай тэхнікі апублікаваў шведскі аналітычны цэнтр Стакгольмскі інстытут даследавання праблем міру. Дадзеныя ахопліваюць 60 краін, якія прадавалі за мяжу зброю і вайсковую тэхніку ў 2017-2021 гадах. У першую пяцёрку экспарцёраў трапілі ЗША, Расія, Францыя, Кітай і менавіта Германія.

У гэты перыяд Германія пастаўляла ваенную прадукцыю ў 53 краіны свету. Асноўным пакупніком была Паўднёвая Карэя. У гэтую краіну нямецкія кампаніі паставілі старажавыя караблі OPV-80, падводныя лодкі тып 214, танкі Leopard i дызельныя рухавікі MTU. У мінулым годзе лідарам сярод пакупнікоў нямецкага ўзбраення і ваеннай тэхнікі стаў Егіпет, які заказаў тавараў за суму ў 4 млрд 330 млн еўра. Згоду на пастаўкі вырабаў ваенна-прамысловага комплексу даў урад Ангелы Меркель, нягледзячы на тое, што афіцыйны Каір крытыкуюць за парушэнні правоў чалавека. У Егіпет немцы прадалі тры ваенныя караблі і 16 сістэм супрацьпаветранай абароны.

Акрамя таго, у 1021 годзе ў Германіі зброю куплялі ЗША (на 1 млрд 100 тыс. еўра), Нідэрланды (821 млн еўра), Сінгапур (630 млн еўра), Аўстралія (264 млн еўра), а таксама Паўднёвая Карэя, Аўстрыя, Бразілія і Швейцарыя, паведамляе партал Interia.

вс