Беларуская Служба

Палякі і шведы разам правераць, ці выбухі на Nord Stream не пашкодзілі і х кабелі

01.10.2022 08:12
Адзін з выбухаў, якія выклікалі ўцечку з Nord Stream 2, адбыўся ў 500 метрах ад інтэрканектара SwePol Link, які злучае Польшчу і Швецыю.
Месца падрыву трубаправодаў на дне Балтыйскага морафота: PAP/EPA/Danish Defence Command / HANDOUT

Шведскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Svenska Kraftnat заклікаў экспертаў праверыць, ці не пашкодзілі ўцечкі з газаправодаў Nord Stream і Nord Stream 2, выкліканыя чатырма выбухамі, падводны энергетычны канэктар SwePol Link, піша партал biznesalert.pl. Менавіта каля яго прагрымелі тры выбухі.

Уцечка з газаправодаў, якія транспартуюць газ з Расіі ў Нямеччыну, адбылася 26 верасня. У НАТА падазраюць, што гэта магло адбыцца ў выніку дыверсіі. Расследаванні працягваюцца ў Даніі, Германіі і Швецыі. Адзін з выбухаў, якія выклікалі ўцечку з Nord Stream 2, адбыўся ў 500 метрах ад інтэрканектара SwePol Link, які злучае Польшчу і Швецыю. Ці быў ён пашкоджаны, невядома, бо на гэтым участку раней быў запланаваны тэхнічны перапынак.

Палякі і шведы будуць разам тэставаць SwePol Link. Шведы чакаюць, што змогуць выкарыстоўваць яго, калі іх краіне спатрэбіцца імпартаваць электрычнасць, але ён таксама можа дапамагчы дастаўляць энергію са шведскіх электрастанцый на другі бераг Балтыйскага мора. SwePol Link меў шматлікія тэхнічныя праблемы ў мінулым. Тады выказваліся здагадкі, што гэтыя праблемы могуць быць звязаныя з дзейнасцю расійскага флоту.

эж

У газаправодах «Паўночны паток» выяўлена чацвёртая ўцечка

29.09.2022 14:17
НАТА і ЕЗ заявілі, што ўцечкі, верагодна, сталі вынікам «дыверсіі» і паабяцалі прыняць рашучыя меры па абароне крытычнай еўрапейскай інфраструктуры.

Пуцін пралічыўся, калі разлічваў, што дыверсіямі на газаправодах ён спалохае Еўропу

29.09.2022 12:39
На пачатку года 40% газу ў Германію ці Італію пастаўлялася з Расіі, а цяпер – менш чым адна дзясятая.

CNN: Расійскія караблі былі заўважаныя каля месцаў уцечкі на трубаправодах «Паўночны паток»

29.09.2022 18:33
Паведамляецца, што незразумела, ці мелі караблі дачыненне да выбухаў, але гэта будуць вывучаць следчыя.