Беларуская Служба

Расея піхае Літву ў абдымкі Польшчы

27.06.2019 15:18
16 ліпеня, чатыры дні пасля прысягі, прэзідэнт Літвы Гітамас Наўседа прыедзе з першым візітам у Варшаву.
Вежа з літоўскім сцягам на Замкавай гары ў Вільніjackmac34/pixabay.com/CC0

Rzeczpospolita

Гэта пачатак новага напрамку літоўскай замежнай палітыкі.

Дзесяць гадоў таму, распачынаючы першы з двух тэрмінаў паўнамоцтваў, Даля Грыбаўскайце на першы афіцыйны візіт выбрала Стакгольм. «Яна лічыла, што Літва павінна вырвацца з кола «забітых» краін Усходняй Еўропы, да якіх адносіла таксама Польшчу, і што трэба рабіць стаўку на адносіны са Швецыяй, Нямеччынай, Вялікабрытаніяй», – кажа выданню прафесар Альвідас Нікзентайціс, старшыня віленскага Фонду Гедройця.

Усё памянялі анексія Крыму і захоп Данбасу. «Раптам мы зразумелі, што ўсё, чаго мы дасягнулі пасля распаду СССР, можна страціць. Мы зразумелі, што нашая дарога ў Еўропу вядзе праз Польшчу, што адносіны з ёй маюць для нас фундаментальны характар», – тлумачыць Нікзентайціс.

Збліжэнне паміж краінамі, аднак, заняло шмат часу. Вядомая сваім бескампрамісным падыходам Даля Грыбаўскайце толькі ў апошнім часе пачала мяняць стасункі да Польшчы. Спыніць крызіс было цяжка і па прычыне Польшчы, асабліва калі на чале МЗС стаяў Радаслаў Сікорскі, які не праяўляў моцнага жадання да дыялогу з Літвой.

Ужо ў выбарчай кампаніі перад выбарамі ў Літве ўсе сур’ёзныя кандыдаты абвясцілі, што першы іх візіт будзе ў Польшчу.

ав