X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Яцэк Чапутовіч заклікаў узмацніць Усходняе партнёрства

11.07.2019 13:14
У грузінскім Батумі кіраўнік МЗС Польшчы прыняў удзел у XVI Міжнароднай канферэнцыі, якая ў гэтым годзе прысвечаная 10-годдзю Усходняга партнёрства.
     .
Яцэк Чапутовіч на канферэнцыі ў Батумі.PAP/Wojciech Olkuśnik

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч заклікае ўзмацніць Усходняе партнёрства, то бок супрацу ЕЗ з Грузіяй, Украінай, Малдовай, Азербайджанам і Беларуссю.

У грузінскім Батумі Яцэк Чапутовіч прыняў удзел у XVI Міжнароднай канферэнцыі, якая ў гэтым годзе прысвечаная 10-годдзю Усходняга партнёрства.

Кіраўнік польскай дыпламатыі ацаніў, што апошняе дзесяцігоддзе супрацы з усходнімі суседзямі было максімумам таго, што можна было дасягнуць да гэтага часу. Ён зазначыў, што Партнёрства прычынілася да развіцця і стабільнасці ўсіх шасці краін, а ў большасці з іх былі ўведзеныя еўрапейскія праўныя стандарты.

Я. Чапутовіч: Мы павінны разгледзець гэта ўнутры Еўразвязу, каб пераканаць усе краіны, што, па-першае, мы павінны працягваць гэтую праграму і нават, я лічу, павінны перайсці на вышэйшы ўзровень – Усходняга партнёрства плюс. Даць больш магчымасцяў нашым партнёрам з рэгіёну, магчыма інстытуцыяналізаваць гэтую групу.

Польскі міністр замежных спраў казаў, што краіны Партнёрства маглі б часцей удзельнічаць у сустрэчах у рамках Еўразвязу. Яцэк Чапутовіч таксама адзначыў гатоўнасць да магчымага пачатку працэсу перамоваў аб далучэнні з усходнімі суседзямі.

ав