Беларуская Служба

Беларусь для Пуціна неактуальна

19.07.2019 16:23
Інфармацыйнае агенцтва Блумберг паведаміла, што аб’яднанне Расеі ды Беларусі ў адну дзяржаву адкладаецца.
Аўдыё
  • Аб’яднанне Расеі ды Беларусі ў адну дзяржаву адкладаецца
Аляксандр Лукашэнка ў таварыстве Уладзіміра ПуцінаEPA/MIKHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK Dostawca: PAP/EPA

Пра гэта сведчаць і вынікі чарговай сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам. Нават святыні на Вааламе не пераканалі беларускага кіраўнікі паступіцца ўладай.

З канца мінулага году Расея ўзмацняла ціск на Беларусь. Расейскія саноўнікі, у тым ліку вышэйшае кіраўніцтва, ня раз заяўлялі, што настаў час паглыбіць інтэграцыю паміж дзвюма краінамі ў рамках дамовы аб Саюзнай дзяржаве.
У траўні агенцтва Блумберг нават паведаміла, спасылаючыся на крыніцы ў Крамлі, што Уладзімір Пуцін плануе застацца ля ўлады ў 2024-м годзе дзякуючы аб’яднанню Беларусі ды Расеі. Пуцін нібыта плануе ўзначаліць аб’яднаную дзяржаву і такім спосабам зможа абыйсці канстытуцыйнае абмежаванне на два прэзідэнцкія тэрміны.

Выглядае на тое, што дадзены варыянт больш неактуальны. Блумберг паведаміў на днях, што ў 2024-м годзе Пуцін стане зноў прэм’ер-міністрам, але з пашыранымі паўнамоцтвамі. Беларусь яму больш не патрэбна, каб застацца ля ўлады. Тым больш, што Крэмль ня змог пераканаць Лукашэнку далучыць Беларусь да Расеі.

Пра гэта сведчаць і вынікі сустрэч кіраўнікоў Беларусі ды Расеі, што ішлі апошнія два дні. Палітыкі камунікавалі ў нефармальным і фармальным фармаце падчас візіту на святую выспу Валаам ды ў рамках VI Форума рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Лукашэнка запрапанаваў да канца года зняць усе праблемныя пытанні ў двухбаковых адносінах. Пуцін назваў гэта патрэбным і карысным. Пра паглыбленне інтэграцыі ды аб’яднанне ў адну дзяржаву не прагучала ані слова. Масква ды Менск маюць адрознае бачанне ды інтарэсы адносна інтэграцыі, зазначае палітолаг Андрэй Ляховіч. Саюзная дзяржава застанецца толькі на папуры.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч