X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Польшчы працягваецца гарачы перадвыбарчы перыяд

12.08.2019 16:35
Цікавую тактыку выбрала кіроўная групоўка кансерватыўна-правай арыентацыі «Права і справядлівасць» - сямейныя фэсты.
Аўдыё
  • Сямейныя фэсты - выбарчая тактыка кіроўнай партыі ў Польшчы
.
Я. Качыньскі на сямейным фэсце ў ЗбучынеPAP/Leszek Szymański

Ліпень і жнівень – лянівы час адпачынку, вакацыяў ды водпускаў. Для многіх, але не для польскіх палітыкаў. Яны ўва ўсю рыхтуюцца да бліжэйшых выбараў, якія адбудуцца ў Польшчы ўжо неўзабаве – 13 кастрычніка.

У другую нядзелю кастрычніка палякі будуць выбіраць 460 дэпутатаў Сейму – ніжэйшай палаты парламенту і 100 народных прадстаўнікоў у Сенат – вышэйшую палату. Надоечы прэзідэнт Анджэй Дуда прызначыў дату выбараў, хаця ўжо раней ён заяўляў, што прызначыць выбары на першы магчымы тэрмін (па закону, выбары могуць прайсці з 12 кастрычніка па 12 лістапада – на працягу 30 дзён перад заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў парламенту актуальнага склікання). А бліжэйшы магчымы тэрмін – 13 кастрычніка, паколькі выбары ў Польшчы праходзяць толькі па нядзелях.

Да выбараў засталося крыху больш за два месяцы, гэта невялікі перыяд на выбарчую кампанію, таму палітычныя партыі дзяржавы ўжо ўва ўсю ўзяліся за агітацыю. Цікавую тактыку выбрала кіроўная групоўка кансерватыўна-правай арыентацыі «Права і справядлівасць». Яна амаль кожны тыдзень ладзіць сямейныя фэсты ў розных гарадах, якія арганізоўваюцца з мэтаю прыблізіць звычайным людзям праграму ПіС ды ацяпліць вобраз важнейшых палітыкаў партыі. Дарэчы, групоўка паслядоўна рэалізуе сваю праграму, у якой цэнтральнае месца займае сям’я, клопат пра нараджальнасць і пра тое, каб традыцыйным сем’ям жылося ў Польшчы камфортна.

У мінулыя выходныя старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі прадстаўляў выбарчую праграму групоўкі падчас сямейнага фэсту ў Збучыне, што ў цэнтральнай частцы Польшчы. Паводле словаў палітыка, яго партыя імкнецца, каб у Польшчы кожны, незалежна ад таго, у якім месцы ён нарадзіўся, меў шанцы развівацца і зрабіць кар’еру.

- Палякі – гэта супольнасць, і ў гэтай супольнасці ўсе павінны мець роўныя правы, у тым ліку эканамічныя. Мы імкнёмся да таго, каб кожны, незалежна ад таго, дзе нарадзіўся і жыве, меў роўныя шанцы, аднолькавы ўзровень жыцця, роўныя магчымасці. Аднолькавыя магчымасці для ўсіх, у тым ліку магчымасці ісці па кар’ернай лесвіцы. І ў гэтым напрамку мы рашуча рухаемся.

Меркаваннем Яраслава Качыньскага, у Польшчы цягам шматлікіх гадоў улады не клапаціліся пра малыя мясцовасці, вёскі ды іх жыхароў. Старшыня ПіС заявіў, што папярэднія ўлады нічога не рабілі, напрыклад, каб далей існавалі аўтобусныя міжгароднія лініі, таму іх закрывалі з-за нерэнтабельнасці, улады таксама ліквідавалі школы, паліцэйскія пастарункі ды іншыя ўстановы, важныя для жыхароў.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама будуе папулярнасць «Права і справядлівасці» на месцы, «ідзе ў народ». Старшыня Рады міністраў прыняў удзел у сямейным фэсце партыі ў мясцовасці Астшэшаў (Ostrzeszów) у Вялікапольскім ваяводстве на паўднёвым захадзе краіны. Матэвуш Маравецкі ўручыў памятныя статуэткі прадстаўніцам кола вясковых гаспадынь ды пажарнікам-добраахвотнікам.

Прэм’ера прывіталі хлебам і соллю. Ён дзякаваў палякам за тое, што яны клапоцяцца пра традыцыйныя каштоўнасці.

- Вялікі дзякуй за гэты хлеб, за гэтую соль. За гэтыя каштоўнасці, якія вы ахоўваеце. Можна параўнаць вашую дбайнасць з двухметровымі сценамі мясцовай вежы, такія тоўстыя сцены павінны ахоўваць нашы каштоўнасці. Польскія каштоўнасці, а не нейкія ідэалагічныя фанабэрыі ды маральныя рэвалюцыі.

Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліваў, што яго партыя хоча будаваць такую Польшчу, якой ганарыліся б продкі палякаў, але таксама будуць ганарыцца будучыя пакаленні.

- Мы хочам будаваць Польшчу, якой ганарыліся б нашы дзяды, нашы продкі, за якую яны пралівалі кроў, але таксама Польшчу, якой будуць ганарыцца нашы ўнукі. Мы ведаем, у чым заключаецца барацьба ў сучасным свеце, барацьба за нашу эканоміку, нашу палітыку, наша грамадства. У імя салідарнасці мы ахоўваем польскае грамадства, служым яму.

На сямейных фэстах Права і справядлівасці шмат гаварылася таксама пра развіццё польскай вёскі і сельскай гаспадаркі. Старшыня партыі Яраслаў Качыньскі заявіў, што 7 верасня будзе прадстаўлена праграма, датычная фермераў і сельскай гаспадаркі.

ІАР ПР/нг