Беларуская Служба

''Крах Савецкага Саюзу быў непазбежны''

16.08.2019 16:21
Напярэдадні чарговай гадавіны путчу ГКЧП першы міністр замежных спраў незалежнай Беларусі Пятро Краўчанка аналізуе прычыны калапсу савецкай імперыі.
Аўдыё
  • Першы міністр замежных спраў незалежнай Беларусі Пятро Краўчанка аналізуе прычыны калапсу савецкай імперыі зла.
Były szef białoruskiego MSZ Piotr Krauczanka, który prywatnie jest znanym mecenasem sztuki powiedział Polskiemu Radiu, że listy rodu Ogińskich nabył na aukcjach w Polsce i Niemczech
Były szef białoruskiego MSZ Piotr Krauczanka, który prywatnie jest znanym mecenasem sztuki powiedział Polskiemu Radiu, że listy rodu Ogińskich nabył na aukcjach w Polsce i NiemczechWłodzimierz Pac, Polskie Radio

Набліжаецца чарговая гадавіна маскоўскага путчу ГКЧП (Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы). 18 жніўня 1991 года група прадстаўнікоў вышэйшай наменклатуры СССР, на чале з віцэ-прэзідэнтам Генадзем Янаевым, паспрабавала ажыццявіць дзяржаўны пераварот і адхіліць ад улады Міхаіла Сяргеевіча Гарабачова.

Змоўшчыкі моцна спазніліся – развал Саюзу было не спыніць. Саюзныя рэспублікі па чарзе пачалі абвяшчаць незалежнасць і Беларусь не стала выключэннем. 25 жніўня Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закону - Беларусь стала незалежнай. 

У чарговую гадавіну путчу ГКЧП першы міністр замежных спраў незалежнай Беларусі Пятро Краўчанка аналізуе прычыны калапсу савецкай імперыі зла.

''Калі гаворка ідзе пра знікненне з палітычнай карты Савецкага Саюзу штодзённа выкарыстоўваюцца розныя тэрміны: развал, ліквідацыя, спыненне дзейнасці, дэмантаж і г. д. Кожны з гэтых тэрмінаў мае сваё паходжанне і абгрунтаванне. На мой погляд, большасць з гэтых дэфініцый не адпавядаюць рэчаіснасці.
Асабіста я, як навуковец выкарыстоўваю тэрмін крах, што падкрэслівае аб’ектыўную непасбежнасць гэтага працэсу. (...)''

Слухайце аўдыё

Эдуард Жолуд