Беларуская Служба

Украінскі палітвязень дзякуе Польшчы

20.09.2019 14:03
Павел Грыб высока ацэньвае падтрымку, якую яму аказаў польскае МЗС.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Tumisu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Павел Грыб - былы ўкраінскі вязень у Расіі, які быў вызвалены ў выніку нядаўняга абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай, заявіў, што стаў свабодным, між іншым, дзякуючы падтрымцы з боку польскіх уладаў. «Польшча дапамагае змагацца за людзей, якія трапілі ў турму незаконна і без прычыны», - тлумачыць 21-гадовы мужчына, а ягоныя словы прыводзіць Gazeta Polska Codziennie.

7 верасня Расія і Украіна абмяняліся вязнямі. Абмен ахапіў 70 чалавек, па 35 з кожнага боку. Сярод згаданых звольненых быў, між іншым, Павел Грыб, якога ў сакавіку бягучага года суд у Растове-на-Доне прысудзіў да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Да вызвалення наймаладзейшага ўкраінскага палітвязня заклікала, між іншым, Міністэрства замежных спраў Польшчы. Польскае МЗС падкрэслівала, што судовы працэс над Грыбам меў паказальны характар і быў доказам заангажавання расейскай судовай сістэмы ў агрэсіўную палітыку Масквы ў Еўропе.

«Я ўдзячны ўсім, хто мяне падтрымліваў. Без вашай дапамогі я б не вярнуўся з палону. Польшча дапамагае змагацца за людзей, якія трапілі ў турму незаконна і без прычыны. Сёння гэта грамадзяне Украіны, заўтра – гэта могуць быць таксама грамадзяне Еўрасаюза»,- заявіў малады мужчына, які з моманту вызвалення знаходзіцца ў бальніцы ля Кіева.

«Дзякуй за тое, што майго бацьку запрашалі на мерапрыемствы ў польскую амбасаду ва Украіне. Я таксама ведаю, што гэта дзякуючы польскім еўрадэпутатам ён паехаў у Еўрапарламент, каб расказаць пра маё выкраданне і пазбаўленне волі», - нагадаў Павел Грыб.

Бацька вязня Ігар Грыб прыняў удзел у мерапрыемстве «Чалавечыя ахвяры агрэсіі Расіі супраць Украіны», якое арганізавалі польскія еўрадэпутаты Анна Фатыга (Anna Fotyga) і Косма Залатоўскі (Kosma Złotowski) ды былы амбасадар Польшчы ў Кіеве Ян Пекла (Jan Piekło).

Павел Грыб таксама ўспамінае, што ў расейскай турме ён атрымліваў лісты з Польшчы, паведамляе Gazeta Polska Codziennie.

аз