Беларуская Служба

Пачатак канца Беларусі

21.09.2019 14:12
Ужо амаль напэўна праз тры гады да Беларусі перастануць ставіцца, як да асобнай краіны - піша Gazeta Polska Codziennie.
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaOkras/Wikipedia, lic. CC

Пачатак канца Беларусі – артыкул пад такой назвай друкуе Gazeta Polska Codziennie. Ужо амаль напэўна праз тры гады да Беларусі перастануць ставіцца, як да асобнай краіны. На 2022 год запланавана стварэнне гэтак званай канфедэрацыйнай дзяржавы, у якой будуць аб'яднаныя стратэгічныя дзяржаўныя сектары Расіі і Беларусі. Цэлы працэс павінен распачацца ў студзені 2021 году. Пра гэта паведаміла газета «Камерсант».

Выданне зазначае, што апошнія некалькі месяцаў рабочыя групы Беларусі і Расіі вялі перамовы ў справе паглыбленай інтэграцыі ў рамках Саюзу Беларусі і Расіі. У выніку размоваў узніклі дарожныя мапы, якія вызначылі напрамак далейшай дзейнасці. «Камерсант» піша, што 6 верасня прэмʼеры краін падпісалі дакумент па рэалізацыі ўсіх прынятых пунктаў. Журналісты назвалі яго змест радыкальным. «У 2020 годзе будзе створанае канфедэрацыйная дзяржава, пры чым краіны не будуць мець роўных правоў», – піша газета.

Павінны быць прыняты адзіныя падатковы і грамадзянскі кодэксы, таксама будзе абʼяднаны банкаўскі сектар. Павінен быць пакліканы адзіны рэгулятар энергетычнага сектара, у тым ліку нафтавага, газавага і энергетычнага рынкаў. З 2022 году павінна перастаць існаваць асобная мытная палітыка.

Спраўдзіліся таксама падазрэнні экспертаў пра абʼяднанне валютнага кантролю. Не выключана, што ў далейшым будзе прынята рашэнне аб абʼяднанні цэнтральных банкаў, а ў выніку адзінай валюце. Пакуль няшмат вядома пра абаронную палітыку. Яшчэ некалькі месяцаў таму Аляксандр Лукашэнка нервова рэагаваў на якія-колечы намёкі аб магчымым аб’яднанні войска. Аднак, як вядома, рашэнне аб гэтым будзе прынята ў Крамлі і наўрад ці меркаванне Мінску будзе прынята да ўвагі.

Цікава, што прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, у якога пыталіся пра паведамленні газеты, не пярэчыў, што такія пункты знаходзяцца ў дакуменце, падпісаным прэзідэнтамі. Пры гэтым ён дадаў, што названыя пункты знаходзяцца на ўступным этапе. Пяскоў паінфармаваў, што ў снежні з праграмай інтэграцыі пазнаёмяцца прэзідэнты абедзвюх краін.

ав