Беларуская Служба

Польшча зможа аднавіць эксгумацыі на ўкраінскай тэрыторыі

23.09.2019 15:16
Падобная пазіцыя новых украінскіх уладаў катэгарычна адрозніваецца ад пастулатаў іх папярэднікаў. 
Аўдыё
  • Прыход да ўлады новых палітычных сілаў можа выправіць гэта становішча. У збліжэнні гістарычных палітык Польшчы і Украіны зараз адкрываецца новае акно магчымасцяў.
Spotkanie Bartosza Cichockiego z ministrem kultury, sportu i młodzieży Ukrainy
Spotkanie Bartosza Cichockiego z ministrem kultury, sportu i młodzieży UkrainyTwitter/Ambasada RP w Kijowie

Польшчу і Украіну злучае многае: агульныя пагрозы і хаўруснікі, блізкасць культуры і рэлігіі, адданасць еўрапейскім каштоўнасцям. Аднак, гэтыя дзве блізкія краіны дагэтуль падзяляюць балючыя раны гісторыі, якія вусцішнай патарочай азмрочваюць будаванне польска-уркінскіх стасункаў.

Прыход да ўлады новых палітычных сілаў можа выправіць гэта становішча. У збліжэнні гістарычных палітык Польшчы і Украіны зараз адкрываецца новае акно магчымасцяў.

Надоечы ў Кіеве новы міністр культуры, моладзі і спорту Украіны Уладзімер Барадзяньскый сустрэўся з амбасадарам Польшчы ва Украіне Барташам Ціхоцкім. Украінскі міністр паведаміў польскаму боку, што ў хуткім часе будуць знятыя абмежаванні на правядзенне пошукава-эксгумацыных прац польскіх ахвяраў ва Украіне. Гаворыць карэспандэнт Польскага радыё ва Львове Яўген Сало.

-Міністр культуры, моладзі і спорту Украіны Уладзімер Барадзяньскый пакрэсліў, што ўкраінскі бок будзе падтрымліваць Польшчу ў правядзенні пашукова-эксгумацынйых працаў на тэрыторыі Украіны. Міністр пацвердзіў заяву прэзідэнт Украіны. Украінскі міністр культуры атрымаў адпаведны ліст ад польскага пасла і паабяцаў, як мага хутчэй выдаць дазволы на працяг пашукова-эксгумацыйных працаў. Пра гэта ўкраінскі міністр паведаміў на сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук.

Апроч гэтага Улдзімер Барадзяньскый выразіў вялікую надзею на супрацоўніцтва з польскім міністэрствам культуры ды Інстытутам нацыянальнай памяці ў пытанні аднаўлення ўкраінскіх месцаў памяці на тэрыторыі Польшчы.

Падобная пазіцыя новых украінскіх уладаў катэгарычна адрозніваецца ад пастулатаў іх папярэднікаў. У 2017 годзе Украіна ўвяла поўную забарону на эксгумацыю і манументальнае ўшанаванне польскіх ахвяраў на тэрыторыі Украіны.

2 гады таму Украіна такім чынам адказала на дэмантаж нелегальнага помніка жаўнерам Украінскай паўстанцкай арміі ў Грушавічах каля Пшэмысля, што ў паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі, на пачатку верасня, знаходзячыся з афіцыйным у Польшчы, паабяцаў змяніць гэта. Зараз назіраюцца першыя вынікі палітычнай волі ўкраінскага лідара.

Пра добрыя змены ў стасунках Польшчы і Украіны ў кантэксце правядзення гістарычнай палітыкі таксама сведчыць і той факт, што 18 верасня ў адстаўку быў адпраўлены кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Уладзімер Вятровіч. Менавіта ён 2 гады таму ўвёў забароны на эксгумацыю польскіх ахвяр.

Як толькі ва Украіне пачаліся бурлівыя палітычныя змены, польскі бок адразу пачаў заклікаць тамтэйшую ўладу дазволіць аднавіць эксгумацыі польскіх ахвяраў.

У сярэдзіне ліпеня, падчас жалобных мерапрыемстваў у Янавай Даліне (зараз Базльтавэ), дзе ў красавіку 1943 украінскімі нацыяналістамі было забіта 600 мясцовых палякаў, прадстаўнікі вышэйшай улады Польшчы заклікалі Украіну дазволіць аднавіць пошукава-эксгумацыйныя працы. Тады намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач, запэўніваў, што польскае МЗС няспынна намагаецца станоўча вырашыць гэтае пытанне.

Як бачым, высілкі польскай дыпламатыі не аказаліся марнымі. Аднак пакуль застаецца чакаць выдання адпаведных дазволаў украінскім міністэрствам культуры, моладзі і спорту. Украінскі бок запэўнівае, што гэта неўзабаве адбудзецца.

Для Польшчы гістарычная палітыка на тэрыторыя Заходняй Украіны, якая да 1939 года, была частка ІІ Рэчы Паспалітай, мае асаблівае значэнне. Паводле розных падлікаў, падчас так званай «Валынскай разні» вясною 1943 года ўкраінскія нацыяналісты забілі прыкладна 100 тысяч палякаў.

IAR/PR/эж