Беларуская Служба

Беларускія дэпутаты – маўклівыя ківуны з добрым заробкам

18.10.2019 16:23
Роля Палаты прадстаўнікоў і дэпутаў у беларускай сістэме ўлады - мізэрная, кажа эксперт.
Аўдыё
  • Навошта патрэбна Палата прадстаўнікоў Беларусі
Паседжанне Палаты прадстаўнікоў Беларусіtranslacja na Youtube

17 лістапада ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У Палаце прадстаўнікоў засядае 110 дэпутатаў, якія выбіраюцца ў аднамандатных выбарчых акругах на 4 гады.

Паводле Канстытуцыі, Нацыянальны сход прымае законы, дае згоду на прызначэнне прэм'ер-міністра, прызначае дату прэзідэнцкіх выбараў, выносіць вотум недаверу ўраду, можа адобрыць прамую адстаўку прэзідэнта і змяніць Канстытуцыю.

Уся гэтая вялікая ўлада на паперы, у беларускім парламенце ні разу не было нават дэпутацкай фракцыі. Беларускія дэпутаты маюць аднолькавыя погляды, пра што сведчаць вынікі галасавання – найчасцей адзінагалосна. Не было ніводнага супраціву па гучных законапраектах як дэкрэт аб тунеядцах ці папраўкі ў закон пра вайсковую службу.

На практыцы Палата прадстаўнікоў у Беларусі – гэта так званыя «ківацелі», то бок 110 маўклівых зацвярджальнікаў законаў, якія ім спускаюць зверху з прэзідэнцкай адміністрацыі, кажа эксперт Фонду Сапега Аляксандр Жучкоў.

Слухайце аўдыё

Размаўляў Юры Ліхтаровіч