Беларуская Служба

Ва Украіне арыштавалі чарговага супрацоўніка Пятра Парашэнкі

21.10.2019 14:00
Вярхоўны антыкарупцыйны суд у Кіеве прыгаварыў у суботу на два месяца арышту Алега Гладкоўскага.
Алег ГладкоўскіPAP/EPA/STEPAN FRANKO

Вярхоўны антыкарупцыйны суд у Кіеве прыгаварыў у суботу на два месяца арышту Алега Гладкоўскага, былога намесніка старшыні прэзідэнцкай Рады бяспекі і абароны Украіны, піша Руслан Шошын у выданні Rzeczpospolita. Перад гэтым яго затрымалі ў сталічным аэрапорце, адкуль ён збіраўся вылецець у Бельгію. Яго абвінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Гэта ўжо чарговы арыштаваны супрацоўнік прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Некалькі дзён таму за краты трапіў Сяргей Пашынскі, які на пачатку вайны з Расіяй у 2014 годзе стаяў на чале прэзідэнцкай адміністрацыі.

Не цэлы месяц перад першым турам прэзідэнцкіх выбараў журналісты высветлілі, што сын Гладкоўскага ўдзельнічаў у сфабрыкаваных тэндэрах, у якіх, між іншым, з Расіі пастаўляліся запчасткі да ўкраінскай вайсковай тэхнікі. Іх цэны былі моцна завышаныя, а за ўсё плаціў падаткаплатнік. Журналісты пераконвалі, што намеснік старшыні прэзідэнцкай Рады бяспекі і абароны Украіны Алег Гладкоўскі дасканала ведаў, чым займаецца яго сын. Парашэнка зняў яго з пасады, але справа не прыціхла. Тэму вельмі хутка падхапіў цяперашні прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

На мінулым тыдні Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро абвясціла, што справу за перавышэнне паўнамоцтваў распачалі таксама ў дачыненні да былога генеральнага пракурора.

Усё ж у каментатараў гэтыя затрыманнямі не выклікаюць вялікага аптымізму. «Зяленскі, відаць, вырашыў адцягнуць увагу грамадства ад апошніх пратэстаў. Ён не ведае, як завершыць вайну ў Данбасе і не ведае, як рэалізаваць выбарчыя абяцанні», – гаворыць кіеўскі палітолаг і публіцыст Олександр Палій.

ав