Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Я не збіраюся на пенсію

21.10.2019 14:43
Прэзідэнт Польшчы расказаў журналістам, ці баіцца спаборніцтва з жанчынай на прэзідэнцкіх выбарах.
Анджэй Дуда PAP/Łukasz Gągulski

«Я з’яўляюся параўнальна маладым чалавекам і не збіраюся на пенсію», – гаворыць у інтэрв’ю выданню «Polska Times» прэзідэнт Анджэй Дуда. Журналісты запыталіся, ці спаборніцтва з жанчынай на прэзідэнцкіх выбарах было б іншым, а прэзідэнт адказаў: «Не думаю». На пытанне, ці ён баіцца канкурэнцыі Дональда Туска, палітык адказаў, што «той, хто нечага баіцца, не можа быць прэзідэнтам Польшчы».

Анджэя Дуду папрасілі пракаментаваць словы Дональда Туска аб тым, што надыходзячыя прэзідэнцкія выбары будуць мець стратэгічнае значэнне. «Калі змены, якія рэалізоўвае цяперашні ўрад павінны працягвацца, то вельмі важна, каб пасаду займаў такі прэзідэнт, які хоча іх рэалізаваць».

Анджэй Дуда зазначыў, што ўсе сілы, якія ёсць у Сейме, павінны хацець, каб палякі сталі як мага больш заможным грамадствам.

ав