Беларуская Служба

Павал Усаў: Мінск не мае патрэбы імітаваць дэмакратыю

23.10.2019 13:07
Закончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, сярод незарэгістраваных апынуліся, між іншым, цяперашнія дэпутаткі ад апазіцыі Ганна Канапацкая і Алена Анісім.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

Закончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, сярод незарэгістраваных апынуліся, між іншым, цяперашнія дэпутаткі ад апазіцыі Ганна Канапацкая і Алена Анісім.

Беларускія ўлады паказалі, што гуляць у дэмакратыю ў цяперашні момант няма сэнсу, бо адносіны з ЕЗ і так ідуць у вельмі пазітыўным напрамку – гаворыць палітолаг Павал Усаў:

- Фактычная прысутнасць ці адсутнасць кандыдатаў ад апазіцыі ў парламенце не змяняе ўмоваў, у якіх цяпер ідзе дыялог паміж беларускім аўтарытарным рэжымам і Захадам. Раней, калі трэба было нейкім чынам закамуфляваць недэмакратычны рэжым, прапускаліся незалежныя кандыдаткі, каб стварыць ілюзію зменаў, то цяпер нават на Захадзе ў гэтым не бачаць асаблівага сэнсу. Структура ўзаемаадносін, якая сфармавалася цяпер, камфортная для ўсіх, але найперш для Лукашэнкі. Таму ствараць нейкую дадатковую прастору ці пляцоўку для прадстаўнікоў апазіцыі для ўладаў не мае сэнсу нават, калі гэта фікцыйныя прадстаўнікі апазіцыі. Гэта таксама ясны сігнал для апазіцыя, якая спадзявалася, што ў перыяд адлігі будзе дазволены новы парад дэмакратыі, што гульні ў дэмакратыю скончыліся некалькі гадоў назад.

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка