Беларуская Служба

Што Беларусь можа прадпрыняць у адказ на амерыканскія танкі на літоўска-беларускай мяжы

23.10.2019 17:11
Эксперт: Перакідка беларускіх танкаў на мяжу з Літвой мала рэальная перш за ўсё з-за лагістычных і фінансавых прычын. 
Аўдыё
  • У Літву прыбываюць падраздзяленні амерыканскай бронетанкавай дывізіі
Amerykański czołg podstawowy M1A2 Abrams
Amerykański czołg podstawowy M1A2 Abrams flickr/1st BCT, 1st CD

Аляксандр Лукашэнка даручыў дзяржсакратару Савета бяспекі і міністру абароны распрацаваць і прадставіць яму план мерапрыемстваў па адэкватнаму рэагаванню на дзеянні, звязаныя з размяшчэннем у Літве ў непасрэднай блізкасці ад мяжы з Беларуссю бранятанкавай тэхнікі і кантынгенту ўзброеных сіл ЗША.

Нагадаем, у Літву прыбываюць падраздзяленні амерыканскай бронетанкавай дывізіі. Пры гэтым месцам дыслакацыі выбраны палігон Пабрадэ літаральна за 15 км ад граніцы з Беларуссю. Пракаментаваць згаданую сітуацыю мы папрасілі палкоўніка ў адстаўцы і аналітыка Belarus Security Blog Леаніда Спаткая.

Спецыяліст кажа, што вялікага поля манеўру Беларусь не мае. Для прыкладу, перакідка беларускіх танкаў на мяжу з Літвой мала рэальная перш за ўсё з-за лагістычных і фінансавых прычын. Аднак амерыканскі бронетанкавы батальён на мяжы з Беларуссю можа быць козырам для беларускага кіраўніцтва ў палітычным гандлі з Масквой, мяркуе эксперт.

У размове нашага радыё з экспертам таксама закраналася пытанне Беларускай АЭС, якая будуецца на мяжы з Літвой. Леанід Спаткай сказаў, што Літва не раз заяўляла, што не збіраецца купляць беларускую электраэнергію, але яе набываць плануюць Рыга і Варшава. Ён лічыць, што такім чынам Польшча і Латвія, якія з'яўляюцца краінамі ЕС, хочуць фінансава падтрымаць Беларусь, каб Мінск менш грошай браў у Масквы і быў менш залежны ад Расіі. З аналітыкам размаўляе Валеры Саўко.

падрабязнасці - слухайце аўдыёфайл 

на фота: амерыканскі асноўны танк M1A2 Abrams, якія будуць перакінутыя ў Літву