Беларуская Служба

Заляцанні Францыі да Расіі не адпавядаюць інтарэсам Еўрапейскага Звязу

13.11.2019 12:46
Сабатаж Францыяй (і прымкнуўшых да яе Галандыі і Даніі) еўрапейскіх памкненняў Македоніі – гэта жахлівы прыклад геапалітычнай гульні ЕЗ на карысць Крамля. 
Эмануэль Макрон PAP/EPA/LUDOVIC MARIN / POOL

Штодзённае выданне Rzeczpospolita надрукавала аналітычную нататку аўтарства Паўла Коваля – вядомага польскага палітолага, новаабранага дэпутата Сейму ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі». Павел Коваль разважае над сутнасцю актуальных адносінаў на лініі Парыж-Масква.

Можна цвердзіць, што пахаладанне паміж Францыяй і Расіяй, выкліканае агрэсіяй апошняй супраць Украіны, ужо сыходзіць у мінуўшчыну. Раней заклікалі да ўладай Расіі паважаць грамадзянскія правы і свабода сваіх жа грамадзянаў з Елісейскага палацу былі больш гучныя і выразныя.

Можна сябе суцешаць тым, што новае выданне французскай палітыкі ў дачыненні да Расіі і краінаў былога Савецкага Саюзу паўтарае сцэнары ўжо неаднаразовых франка-рускіх раманаў апошніх дзесяцігоддзяў, якія нічым сур’ёзным не завяршыліся, піша Павел Коваль.

Аднак, адсутнасць французскай згоды на далучэнне Паўночнай Македоніі і Албаніі да Еўрапейскага Звязу прымушае сур’ёзна занепакоіцца. Менавіта Балканы на працягу доўгіх вякоў былі агмянямі войнаў у Еўропе і менавіта гэты рэгіён стаў прадметам вострага суперніцтва Расіі і Захаду.

На самой справе далучэнне Албаніі і Македоніі было бы мікрапашырэннем еўрапейскай супольнасці. Аднак гэтыя краіны займаюць важнае месца ў расійскай гульне за ўплыў у свеце. Самыя вялікія і актыўныя амбасады ў Македоніі і Албаніі належаць акурат Расійскай Федэрацыі.

Сабатаж Францыяй (і прымкнуўшых да яе Галандыі і Даніі) еўрапейскіх памкненняў Македоніі – гэта жахлівы прыклад геапалітычнай гульні ЕЗ на карысць Крамля і выдатная дэманстрацыя для тых краінаў, якія цешаць нейкія надзеі ў дачыненні да гэтай супольнасці. Пра фактычную здраду Францыі інтарэсаў сям’і еўрапейскіх вольных народаў у штодзённіку Rzeczpospolita пісаў палітык Павел Коваль.

Paweł Kowal/Rzeczpospolita/эж