Беларуская Служба

Польшча атрымае стары ці новы урад?

14.11.2019 14:34
Новая структура Савета міністраў Польшчы будзе складацца з 20 міністэрстваў.
Аўдыё
  • старшыня Савету міністраў выказаў надзею на тое, што чарговыя чатыры гады ўрадавання партыі «Права і справядлівасць» стануць сапраўдным «скачком у развіцці».
Анджэй Дуда і Матэвуш Маравецкі PAP/Marcin Obara

Ужо заўтра 15 лістапада ў Польшчы пачне паўнавартасную працу новы ўрад права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць», сваю дзейнасць на пасадзе прэм’ера працягне Матэвуш Маравецкі.

Падчас цырымоніі прызначэння на пасаду прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі падзякаваў прэзідэнту краіны Анджэю Дудзе за аказаны давер і даручэнне яму стварэння новага ўраду. Прэм’ер Маравецкі запэўніў польскага лідара, што новы ўрад працягне «місію паляпшэння жыцця палякаў».

-Палякі аддзячылі нашыя дасягненні вялікай падтрымкай – больш за 8 мільёнаў галасоў пры самай высокай яўцы ў нашай гісторыі. Нашыя дасягненні не былі бы магчымыя без вас, спадар прэзідэнт! Без вашага глыбокага і дасціпнага аналізу праектаў ураду, без супрацоўніцтва нашых экспертаў. Гэта надзвычай істотная праца з пункту гледжання нашых здольнасцяў па рэалізацыі важных праектаў для ўсяго грамадства.

Апроч гэтага старшыня Савету міністраў выказаў надзею на тое, што чарговыя чатыры гады ўрадавання партыі «Права і справядлівасць» стануць сапраўдным «скачком у развіцці».

Даручаючы Марвецкаму ўтварэння новага кабміну, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда характарызаваў стан ўзаемадзеяння ўраду і Прэзідэнцкага палацу:

-Мы маем абсалютна супольнае бачанне развіцця Польшчы, маем супольнае бачанне тых прыярытэтаў, якія павінны быць рэалізаваныя. Мы аднолькава ўспрымаем палітыку, якая павінна служыць паляпшэнню жыцця грамадзянаў Польшчы. Адначасова, мы разам працуем над узмацненнем пазіцыі Польшчы на міжнароднай арэне. Мы разам імкнемся да будовы сучаснай польскай гаспадаркі прафесійным шляхам прагрэсу!

Новая структура Савета міністраў Польшчы будзе складацца з 20 міністэрстваў. У Саўміне з’явяцца тры ўмоўна новыя адзінкі выканаўчай улады: Міністэрства дагляду над дзяржаўнай уласнасцю, Міністэрства кіравання дзяржаўнымі фондамі і міністэрства клімату.

Гаворачы аб ключавых міністэрствах, апроч тых, якія былі закранутыя ў нашым выпуску навінаў, варта заўважыць, што іх кіраўнікі не зменяцца. Надалей Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі будзе кіраваць Марыюш Каміньскі, Міністэрствам развіцця Ядвіга Эмілевіч, Міністэрствам замежных спраў Яцэк Чапутовіч, Міністэрствам аховы здароўя Лукаш Шумоўскі, Міністэрства нацыянальнай адукацыі працягне ачольваць Дар'юш Пянткоўскі. Апроч гэтага, функцыі генеральнага пракурора і міністра юстыцыі надалей будзе выконваць Збігнеў Зёбра. Агулам, большасць міністраў папярэдняга ўраду захавалі свае пасады і гэта тачыцца і кіраўніка Канцэлярыі старшыні Савету міністраў Міхала Дворчыка.

Да моманту афіцынай прыясягі ўсе пералічаныя асобы з’яўляюцца толькі кандыдатамі на міністэрскія пасады. Хутчэй за ўсё, прысяга новых міністраў адбудзе 15 лістапада, апоўдні.

Як можна заўважыць, адсутнасць грунтоўных зменаў у колькасным і якасным складзе новага польскага ўраду, праўдападобна сведчыць аб тым, што будзе рэалізоўваецца пярэдняя палітыка кіроўнай права-кансерватыўнай партыі «Права спраывдялівасць», на чале з яе бяззменным лідарам Яраславам Качыньскім.

Аднак, чарговыя чатыры гады для выканаўчай улады Польшчы будуць значна адрознівацца ад папярэдняга тэрміна. Гаворка ідзе не толькі пра змену канʼектуры сусветнай эканомікі або пра вірлівую міжнародную абстаноўку.

Саўмін і прэзідэнт валодаюць вялікай заканадаўчай ініцыятывай, што і служыць прыладай рэалізацыі іх палітыкі. Каб паслядоўна і мэтанакіравана рэалізоўваць гэтую палітык, у прэм’ер павінен мець надзейна забяспечаны легалістычны тыл – прыязныя абедзве палаты парламента. Аднак, паводле вынікаў астатніх парламенцкіх выбараў, вышэйшая палата польскага парламента – Сенат апынулася ў руках апазіцыі. Надоечы, канчатковым пацвярджэннем гэтага, стала абранне Томаша Гродскага апазіцыйнага палітыка з «Грамадзянскай кааліцыі» на пасаду старшыні Сенату.

Польскае заканадаўства не дазваляю Сенату блакаваць заканадаўчых актаў, прынятых Сеймам (у якім пануе «Права і справядлівасць») але сенатары могуць істотна расцягнуць іх канчатковае зацвярджэнне. У прынцыпе, паўнамоцтвы Сенату дазваляюць калі не паралізаваць заканадаўчую працу, то прынамсі моцна абмежаваць імпэт кіроўнай партыі. Менавіта пакуль толькі ў гэтым заключаецца вялікае адрозненне першага і другога ўрадаў пад кіраўніцтва Матэвуша Маравецкага.

IAR/эж