Беларуская Служба

Выбары дэпутатаў ідуць па сцэнары ўладаў

14.11.2019 18:47
Сёлетняя выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць ва ўмовах ігнаравання з боку грамадства ды ціску з боку ўладаў на апазіцыйных кандыдатаў.
Аўдыё
  • Выбары дэпутатаў ідуць па сцэнары ўладаў
Перадвыбарчая агітацыя ў Беларусі Беларуская служба/Польскае радыё

 

У Беларусі пачалося галасаванне на выбарах дэпутаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Асноўны дзень выбараў — нядзеля 17 лістапада, але пазаўчора 12 лістапада пачалося датэрміновае галасаванне. Падчас агітацыйнай кампаніі праўладныя ды апазіцыйныя кандыдаты размаўлялі з беларускім народаў зусім пра розныя справы.

Сёлетняя выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць ва ўмовах ігнаравання з боку грамадства ды ціску з боку ўладаў на апазіцыйных кандыдатаў. Яшчэ на этапе рэгістрацыі ўлады не дапусцілі да ўдзелу ў вабарах шматлікіх незалежных ды апазіцыйных кандыдатаў, у тым ліку Ганну Канапацкую, Алену Анісім, Ірыну Халіп. Ціск на апазіцыйных кандыдатаў працагваўся і падчас агітацыйнай кампаніі. Напрыклад, невядомыя зрывалі агітацыйныя матэрыялы менавіта незалежных каныдадатаў. Так сталася з самавылучэнцам Яўгенам Шэўкам. Праграмы каныдатаў ад АГП ды Руху «За Свабоду» падвяргаліся цэнзуры на дзяржаўным тэлебачанні ды ў газетах. ЦВК працягвае здымаць апазіцыйных кандыдатаў па надуманых прычынах. Так сталася з кандыдаткай у дэпутаты ад АГП Вольгай Беляўцовай. Яе знялі па заяве «пільных грамадзян», якія напісалі скаргу, што яна праводзіла сустрэчу з выбарцамі не ў тым месцы. Выбаркам палічыў трэнінг для назіральнікаў незаконнай сустрэчай з выбарцамі.

Нягледзячы на ўзмоцнены ціск, кандыдаты ад апазіцыі імкнуліся выкарыстаць перадвыбарчую кампанію, каб данесці да беларусаў сваё бачанне праблем.

У першую чаргу яны казалі пра пагрозу суверэнітэту Беларусі ў звязку з інтэграцыяй з Расеяй. Пра гэта казаў у сваіх выступах гродзенскі абласны каардынатар Руху "За Свабоду" Вітольд Ашурак.

Іншыя кандыдаты крытыкавалі беларускае кіраўніцтва за непапулярныя аўтарытарныя рашэнні, як скарачэнне адтэрміновак ад вайсковай службы для маладзёнаў.  На гэта звяртаў увагу сябра Руху "За Свабоду” Ягор Грышановіч.

У сваю чаргу праўладныя кандыдаты паўтаралі ўвесь час пра тое, што дэпутаты павінны вызначацца пачуццём высокай адказнасці перад дзяржавай і выбарцамі, і што яны ня проста зацвярджаюць прысланыя з адміністрацыі законапраеркы, а бароняць інтарэсы грамадзян. Пра гэта казаў сябра праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі Дзяніс Ранчынскі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, які змагаецца за сваё пераабранне, распаваёў падчас адной з сустрэч з выбарцамі, што для новага складу Палаты прадстаўнікоў улады даводзяць ролю змены Канстытуцыі. 

12-16 лістапада ў Беларусі праходзіць датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Перадвыбарчая кампанія паволі завяршаецца. Яна праходзіла даволі тыпова для Беларусі: з ціскам уладаў на незалежных кандыдатаў і спробамі апошніх дагрукацца да беларусаў.

 Юры Ліхтаровіч, Мінск