Беларуская Служба

Выбары дэпутатаў 2019: высновы для Беларусі

18.11.2019 11:49
Выбары прайшлі па запланаваным уладам сцэнары.
Аўдыё
  • У Беларусі завершыліся выбары дэпутатаў
   , , 2019 .
Выбары дэпутатаў у Беларусі, Мінск, 2019 г.radyjo.net

Шляхам адкрытых фальсіфікацый, прыпісак, улады прызначылі ў Палату прадстаўнікоў толькі лаяльных ім людзей. Падчас наведвання выбарчага ўчастку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах, і наступных 2025-га года. Краіну чакае стагнацыя ды дэградацыя, кажa эксперт.

17 лістапада ў Беларусі прайшлі выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Паводле дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі 77,22% беларусаў прагаласавалі на выбарах, у тым ліку 35,77% зрабілі гэта датэрмінова. Гэта азначае, што гэтым разам яўка была вышэйшая, чым 4 гады таму, калі паводле ЦВК галасавала 74% выбарцаў.

У выніку на выбарах перамаглі праўладныя кандыдаты. Рэдакцыя «Нашай Нівы» паведаміла, што іх перадвыбарчы прагноз быў трапным у 107 выпадкаў са 110. Столькі дэпутатаў абіраюцца ў Беларусі. Свой прагноз рэдакцыя грунтавала толькі на адным фактары – лаяльнасці да кіраўніцтва.

Ніводзін прадстаўнік апазіцыі ў дэпутаты не трапіў. Ролю апазіцыі адвялі лідару ЛДБП Алегу Гайдукевічу. Ён адзіны з 90 вылучаных кандыдатаў партыі перамог на выбарах.

Дзеля дасягнення дадзеных вынікаў улады пайшлі на масавыя фальсіфікацыі. Дзякуючы актыўнасці назіральнікаў, які скідвалі інфармацыю ў сацыяльныя сеткі, усе ўбачылі маштаб злоўжыванняў.

Выкрыццё ўладных механізмаў фальсіфікацыяў моцна раззлавала беларускае кіраўніцтва. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына абвінаваціла назіральнікаў у правакаванні выбарчых камісіяў.

-Гэта ўсё чорны PR ды ціск, а таксама акцыя. Сталася масавы ўсплёск скандалаў, нібы нейкі рэжысёр, што даў каманду «фас», і пабеглі хватаць старшыняў камісіяў.

Назіральнік з Расеі ды СНД паспяшаліся заявіць, што выбары прайшлі ўзорна, без парушэнняў. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў «паадкручваць назіральнікам галовы».

-Калі нейкі дурань пачынае кідацца на выбарцаў, яму хай так уставяць мазгі, каб больш не хацелася. Адкруцім галаву ды павыкручваем рукі тым, хто будзе сябе так паводзіць.

Больш за тое, беларускі кіраўнік заявіў, што збіраецца балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах 2020-га года і 2025-га года, калі народ папросіць.

Калі людзі мяне не падтрымаюць на нейкіх выбарах – я не пакрыўджуся. Калі вы шануеце стабільнасць, спакойнае развіццё нашай дзяржавы, вы самі павінны прыйсці ды сказаць: прэзідэнт балатуйся!

Як вядома беларускі народ ужо 25 год «просіць» Лукашэнку заставацца прэзідэнтам. Што гэтая перспектыва азначае для Беларусі? Манархічную сістэму кіравання, перакананы палітолаг Андрэй Ляховіч.

-На выбарах 2020 года Лукашэнка будзе вылучацца і пераможа, напісаўшы сабе 80% галасоў народнай падтрымкі. У 2025-м годзе яму будзе 70, у яго могуць быць праблемы са здароўем. Яму трэба будзе падумаць пра пераемніка. Адзіная магчымая для яго кандыдатура – старэйшы сын Віктар. Кожны іншы здасць яго і не гарантуе яму асабістую бяспеку. Рэалізацыі дадзенага плану ён падпарадкуе ўсё ў краіне.

У Беларусі завяршыліся парламенцкія выбары, якія паказалі, што ўлады ня хочуць ведаць меркаванні людзей. Для іх выбары – гэта рытуал, які павінен даць патрэбны ім вынік. Яны гатовыя ісці на гэта любымі метадамі. Дадзеная сітуацыя будзе ўтрымлівацца бліжэйшыя 10 год. У такой сітуацыі людзі будуць «галасаваць нагамі». У Беларусі вельмі папулярная тэма размоваў цяпер – гэта міграцыя.

юл/яс