Беларуская Служба

Nexta прадставіў у сацсетках першую старонку адной з дарожных картаў інтэграцыі

21.11.2019 12:25
З тэксту вынікае, што дакумент быў падрыхтаваны расійскім бокам.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: edar /pixabay.com/CC0 Public Domain

«Усё яшчэ Беларусь» – пад такім загалоўкам Rzeczpospolita друкуе артыкул Руслана Шошына пра сустрэчу прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі, якая працягвалася ў аўторак звыш сямі гадзін. Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ў выніку падрыхтаваныя дарожныя карты інтэграцыі, якія датычаць практычна ўсіх галін. Сяргей Румас прызнаўся, што не ўдалося вырашыць спрэчных пытанняў. 8 снежня павінны сустрэцца прэзідэнты, каб падпісаць канчатковае пагадненне.

Усё яшчэ няма дамоўленасці наконт цаны сыравіны для Беларусі. Мінск патрабуе, каб гэтыя справы былі вырашаны перад падпісаннем інтэграцыйнай дамовы, а Масква мяркуе інакш. «Лукашэнка жорстка таргуецца, узамен за глыбокую інтэграцыю ён хоча атрымаць як найбольш фінансавай выгады. Тут гаворка ідзе пра мільярды долараў, – кажа Аляксей Мухін, маскоўскі палітолаг, звязаны з Крамлём. – Краевугольным каменем будзе адзіная валюта і адзіны цэнтр друкавання грошай. Вакол гэтага на самой справе ідуць усе бітвы», – дадае палітолаг.

Грамадства можа толькі здагадвацца, у якім напрамку пойдзе інтэграцыя. Калі згодна паведамленню расійскага «Камерсанта», то гэта будзе значна глыбейшая інтэграцыя, чым у Еўразвязе. У сераду блогер Nexta прадставіў у сацсетках першую старонку адной з дарожных картаў інтэграцыі, якая датычыць сельскай гаспадаркі. З тэксту вынікае, што дакумент быў падрыхтаваны расійскім бокам, які нават не назваў дзейсных у Беларусі законаў, якіх датычыць тэкст. Гэта значыць, што беларускае заканадаўства будзе зменена па ўзору расійскага. Можна толькі здагадвацца, як глыбока інтэгруюць Беларусь з Расіяй астатнія дарожныя карты. Працэс інтэграцыі загнаў Лукашэнку ў тупік, – мяркуе палітолаг Юры Царык.

нг