Беларуская Служба

П. Усаў: Справа Чудзянцова – вельмі небяспечны прэцэдэнт

27.11.2019 08:01
Фільм блогера Nextа мог вельмі моцна ўразіць беларускага кіраўніка.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

- Улічваючы тую напружанасць, псіхалагічную і палітычную, якая была падчас выбарчай кампаніі і пасля яе, можна сказаць, што ўлады павінны былі нейкім чынам адрэагаваць. Варта ўзгадаць, што фільм Nextа мог вельмі моцна ўразіць беларускага кіраўніка. Мы ведаем, што ён вельмі нервова рэагуе на такога кшталту інфармацыйныя атакі. Улічваючы той факт, што фільм паглядзела больш за 2 млн грамадзян, улады расцанілі гэта як пэўную пагрозу. Нельга выключаць, што арышт Чудзянцова, які меў дачыненне да фільму, мог быць рэакцыяй сістэмы на такія вонкавыя пагрозы. Мы ведаем, што нават бескрыўдныя інфармацыі правакавалі сур’ёзныя рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў, напрыклад, “справа Белты” пасля інфармацыі пра хваробу Лукашэнкі. Я думаю, што сістэма падае сігналы дэмакратычнай супольнасці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў: нейкай лібералізацыі ці пашырэння прасторы для дзейнасці ў краіне не будзе. Тое, што пачынае выкарыстоўвацца мадэль падкідвання наркотыкаў, становіцца вельмі небяспечным. Гэта паказвае, што кожны журналіст безабаронны. Улады будуць выкарыстоўваць расійскую мадэль уздзеяння на журналістаў – наркотыкі.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка