X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Крэмль чакае подпісу Лукашэнкі

03.12.2019 16:31
Уладзімір Пуцін ставіць сваю суседку пад сценку і прымушае да «глыбокай інтэграцыі». 
Владимир Путин и Александр Лукашенко DMITRI LOVETSKY/PAP/EPA

Суверэнітэт Беларусі вырашыцца бліжэйшымі днямі – піша Gazeta Wyborcza. Уладзімір Пуцін ставіць сваю суседку пад сценку і прымушае да «глыбокай інтэграцыі». Лукашэнка павінен паставіць свой подпіс у нядзелю.

Расійскі бок не ўпэўнены, ці ўсё будзе так, як яны б хацелі. Дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота ў інтэрв’ю для БелТА сказаў нават, што запланаванае на 8 снежня паседжанне Вярхоўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі можа быць перанесена на іншы дзень.

-Тое, што Лукашэнка і Пуцін намерваюцца падпісаць у нядзелю, не з’яўляецца добрым прагнозам для Польшчы, – піша аўтар публікацыі Вацлаў Радзівіновіч. Калі саюзная дзяржава будзе ствараць адзіную фінансавую, падаткавую і мытную сістэму, то польская эканоміка панясе вялікія страты. Беларусь больш не будзе шляхам, праз які забароненыя Пуціным польскія прадукты, насуперак санкцыям, патокам плывуць у Расію. Эканамічную інтэграцыю несумненна будзе суправаджаць палітычнае і ваеннае аб'яднанне.У выніку расійская армія атрымае доступ да Сувальскага калідора і ў выпадку канфлікту адсячэ адзіны сухапутны шлях, якім НАТА магло б ісці на дапамогу прыбалтыйскім краінам.

Чаму толькі 20 гадоў пасля таго, як быў падпісаны дакумент пра саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі, Крэмль стаў даціскаць Мінск, каб выканаць гэтую дамову? Вацлаў Радзівіновіч лічыць, што гутарка ідзе пра палітычную будучыню Пуціна, тэрмін паўнамоцтваў якога заканчваецца ў 2024 годзе. Парламенцкія выбары ў Расіі пройдуць у 2021 годзе і справа ў тым, каб «Адзіная Расія» здабыла на іх перавагу і змагла перапісаць канстытуцыю пад Пуціна або загарантаваць уладу выбранаму пераемніку. Паколькі «Адзіная Расія» губляе падтрымку ў расіян, кіруючыя спадзяюцца на 9,5 млн беларусаў.

яс