Беларуская Служба

У Кракаве беларускія і ўкраінскія студэнты арганізуюць акцыю пратэсту каля Генконсульства Расіі

12.12.2019 18:06
«Беларусы для нас – братні народ, і мы не хочам, каб нешта падобнае, што адбылося з Украінай, адбылося з Беларуссю».
Аўдыё
  • У Кракаве беларускія і ўкраінскія студэнты арганізуюць акцыю пратэсту каля Генконсульства Расіі
Rynek Główny w Krakowie
Rynek Główny w KrakowieShutterstock

У нядзелю, 15 снежня, у Кракаве пройдзе акцыя пратэсту пад лозунгам «Гэта не інтэграцыя – гэта акупацыя». Яе арганізоўваюць беларускія і ўкраінскія студэнты ў знак пратэсту супраць так званай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Мерапрыемства адбудзецца а 12.30 каля будынка Генеральнага консульства Расіі ў Кракаве.

Паводле аднаго з арганізатараў мерапрыемства, украінскага студэнта Антона Чарапенкі, які вучыцца ў Кракаве, «русский мир» не прыходзіць адразу з танкамі і салдатамі, а ўсё пачынаецца ад дамоўленасьцей.

«Мы ў вачах беларусаў убачылі страх, што ім не будзе куды вяртацца», – сказаў маладзён пра студэнтаў-беларусаў Кракава ў момант, калі Мінск і Масква рыхтаваліся да падпісання дакументаў, датычных гэтак званай інтэграцыі. Пры гэтым Антон падкрэсліў, што ва ўкраінцаў і беларусаў «падобны вопыт прыцяснення з боку расійскіх гаспадароў».

«Беларусы для нас – братні народ, і мы не хочам, каб нешта падобнае, што адбылося з Украінай, адбылося з Беларуссю», – сказаў Антон Чарапенка.

Падрабязней пра кракаўскую акцыю са студэнтам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

на фота: старая частка Кракава